ДЗЕДАВІЦА

ЖЫД, ЯЎРЭЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖЫД, ЯЎРЭЙ

    Персанаж беларускага фальклору, асацыяваны з прадстаўнікамі этнасу, які сфармаваўся на тэрыторыі Палесціны ў канцы II тысячагоддзя да н. э. На тэрыторыі Беларусі жыды-мігранты вядомыя з XIV ст. Большасцьіх жыла ў гарадах і мястэчках замкнёнымі тэрытарыяльнымі абшчынамі (кагаламі).

    Своеасаблівасцю вызначаліся іх выгляд, вопратка, ежа, культавае дйлідства. Ж. (як і цыган) быў адным з вясельных персанажаў беларускага вяселля, а таксама батлейкі. Ж. фігуруе ў беларускіх паданнях і казках (казка пра вандроўку жыдоў). Сярод масак калядоўнікаў абавязковым персанажам быў Ж. (этнаграфічныя дэталі – белая маска, гарбатасць фігуры).

    Некаторыя ўяўленні аб з’явах надвор’я звязваюцца з Ж. (дождж пры сонцы – жыдоўскі дождж, цыганскі дождж). Падчас абраду выклікання дажджу на Палессі ў калодзеж кідалі гаршчок, украдзены ў суседзяў-яўрэяў, аблівалі жыдоў вадой (в. Барбараў Мазырскага р-на).

    Для народнай дэманалогіі характэрныя ўяўленні аб яўрэях-знахарах, уяўленні аб хапуне (чорт хапае Ж. у судную ноч). Князь-возера або Чырвонае возера на Палессі мае таксама найменне Жыд – возера.

    Паводле падання, назва паходзіць ад таго, што адзін з князёў (у розных варыянтах Радзівіл, Вінтгенштайн, нехта з Ягелаў) закахаўся ў жыдоўку. Ён баяўся яе бацькоў і таму пабудаваў на возеры замак і пасяліўся там з каханкай.

    Але вясенні павадак разбурыў замак. Адў таго і пайшла назва – Жыд – возера. У былым Пінскім павеце блізу в. Кухоцкая Воля пра тры курганы запісана паданне, што ў адным пахаваны татары, у другім – прыгнаныя аднекуль Ж. і ў трэцім – хрысціяне.

    У Беларусі вядомыя мікратапонімы ад слова Ж. – гарадзішча Жыдава Гара, камень Жыдоўская ярмолка (паблізу Суража), Жыдоўскія могліцы (на Палессі) ды інш.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz