ДЗЕДАВІЦА

ЖЫТНЯЯ БАБА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖЫТНЯЯ БАБА

    Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў, маці жыта; жаночая паралель “гаспадара” поля – жытня. На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках.

    У некаторых мясцінах “бабаю” называлі апошні сноп зжатага жыта, які апраналі ў жаночую кашулю, завязвалі на ім хустку, урачыста неслі ў хату і спявалі “спарышовыя” псені з пажаданнем добрага ўраджаю ў наступным годзе. Жыта з апошняга снапа (“бабы”) часта захоўвалі да наступнага ўраджаю.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13353

    ЖЫТНЯЯ БАБА

    Персанаж беларускай міфалогіі, жаночая пара Жытня. Уяўлялася ў абліччы нейкай фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. Відавочна, тоесная Талацэ (Багіні), якая выбіралася з ліку прыгожых незамужніх дзяўчат падчас дажынак.

    У Бельскім пав. Смаленскай губ. апошні сноп апраналі ў кашулю і абвязвалі хусткай, называючы “бабай”. “Бабу” з песнямі неслі з поля ў двор гаспадара і ставілі ў хаце на покуце на час святочнай вячэры. Па заканчэнні”бабу” адносілі ў гумно.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1702

    ЖЫТНЯЯ БАБА І ПАЛЯВЫ ДЗЕДКА

    На полі ў жыце жывуць два палявыя Духі — Жытняя баба і Палявы дзедка. Жытняя баба — маці жыта, якая сцеражэ яго з жалезнай путай у руках. У час жніва Жытня баба з'яўляецца людзям у выглядев жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках.

    Палявы дзедка — Дух поля, які апякуецца над жытам, сабраным у снапы. Снапы нельга пакідаць на пожні раскіданыя, а трэба скласці іх у хрэшчыкі ці паставіць у бабкі.

    Тады Палявы дзедка будзе аберагаць іх. Калі ж ён знойдзе снапы неўладкаванымі, то зазлуе і пачне вытрасаць з іх зярняты.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/38.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz