ДЗЕДАВІЦА

РОГ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РОГ

    Частка цела жывёлы, якая сiмвалiзуе ў мiфалогii моц, абароненасць. Гэта ўвасоблена ў прымаўцы: «Каб бог даў свiннi рогi, то яна б i свет перавярнула». У людзей старажытных цывiлiзацый Р. упрыгожвалi галаўныя ўборы як мужчын, так i жанчын. Адсюль, магчыма, беларускiя жаночыя рагатыя галаўныя ўборы. Акрамя гэтага, Р. былi звязаныя з дэманалагiчнай сiмволiкай: яны складалi неадемную частку аблiчча нячысцiка, якая не знiкала пры ператварэннях. Размешчаныя на галаве цара вужоў рожкі зяўляюцца цудадзейным сродкам, якi дазваляе таму, хто яго здабудзе, праходзiць скрозь усякія замкi i запоры. Каб iх здабыць, трэба ўдарыць адзiн раз паплiскаю па клубку вужоў, што абвiлiся вакол цара. Р. выступае таксама як падацель багацця (казка «З рога ўсяго многа»). Р.рытон (чара, зробленая з Р. жывёлы) выкарыстоўваўся для вiна ў час пажадання дастатку i працвiтання супляменнiкам. Р.рытон знойдзены ў кургане Чорная магiла Х ст. блізу Чарнiгава. Абрысы Р.рытонаў сустракаюцца на скульптурных выявах паганскiх iдалаў на абшарах Еўразii, у тым лiку ёсць i на сусветна вядомым Збруцкiм iдале. Звычайна боства (iдал) трымае Р. у руцэ (у правай, зрэдку ў левай). Усе iдалы з рытонамi з'яўляюцца боствамi патронамi ўрадлiвасцi i дастатку. Р.рытон таксама характэрная дэталь для тарэўтыкi i металапластыкi (вядомы на яцвяжскай падвесцы-амулеце). Блізу в. Сцебiракi Вiлейскага р-на ёсць два камянi з выявамi рытонаў.http://mifijslavyan.ru/stories2/227.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz