ДЗЕДАВІЦА

ВЕЦЕР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЕЦЕР

    З’ява прыроды, у традыцыйных уяўленнях нярэдка амбівалентная: гэта і магутная стыхія, супрацьпастаўленая нячыстай сіле, і ўласна яе параджэнне, увасабленне, калі В. персаніфікуецца і дэманалагізуецца. Палешукі ўяўлялі В. у постаці пачварнага, пузатага чалавека з доўгімі, падобнымі да гусінай дз.юы вуснамі.

    Дзюба гэтая, каб выклікаць моцны В., шырока раскрываецца, а каб халодны – шчыльна сціскаецца, пакідаючы на канцы толькі адну адтуліну. Самая адметная, нават дэферэнцыяльная прыкмета міфічнай постаці В. – яго вялікія вусны, праз гэта ўзнік асобны дэмонім – лупаты: “ А сёння лупаты дзьме ды дзьме; у ветры лупы, як каўбасы тоўстыя”.

    У беларусаў існуе і асобнае дэманалагізаванае найменне – ветры, вятры. Гэта абагуленае назва нячысцікаў, якая захавала старажытную семантыку, матываваную разбуральнай сілай В., а таксама яго здольнасцю прыносіць розныя хваробы: падвей, ветраніцу, вятранку. Эпітатам ветраны характарызуюцца і сурокі, ляк, каўтун і інш. “На вецер” пасылалі злыя намеры – “ а той вецер, каго пападзе, - скруце, зламае, неўма што стане, і забярэцца нячысты дух усярэдзіну”.

    Менавіта праз В., казалі, ведзьма насылае свае чары. У былічках кінуты ў слуп віхору. В. нож пакрываецца крывёю або нават прыходзіць чорт з нажом, утыркнутым у нагу, і абяцае служыць да смерці, калі гэты нож вымуць.

    Аднак менавіта з В. лічылася магчымым адаслаць, адправіць хваробы (параўн. выраз “Ветры яго вазьмі”). Дабратворная сіла В. дапамагае чалавеку, наганяе дажджавыя хмары, прыводзіць у дзеянне ветравыя млыны.

    Прычыны В. звязваліся з уяўленнямі пра сувязь атмасферных з’яў з тым светам, лічылі за прыстанішча духаў і дэманаў. Моцны і працяглы В., асабліва ў сонечнае надвор’е, паказваў на гвалтоўную і дачасную смерць чалавека, пераважна тапельца або вісельніка. В. тады, згодна з павер’ем, абураны дачаснай смерцю і хоча выплюхнуць першага з вады, а другога – вырваць з пятлі.

    Напрамкам В., у паданнях, кіруюць дзеці, якіх прыспалі маці. Каб папярэдзіць моцны В. можна было свядома кіраваць : беларусы лічылі, што млынар павінен умець “запрагаць вецер”, выклікаць яго ў патрэбны час, кідаючы жменямі муку ўгору.

    У дэндралагічным кодзе В. адпавядае арэх. Так, паводле народных прыкметаў, калі на Раство або Новы год бедзе В., то налета чакаецца багата арэхаў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/422

    ВЕЦЕР-ВЯТРЫСКА

    Вецер. Моцны, парывісты ці лёгкі рух паветра — вецер, — у народнай культуры славян атрымаў характарыстыкі істоты, якая можа як дапамагчы чалавеку, так і значна пашкодзіць яго гаспадарку, пабудовы і інш. Вецер. Моцны, парывісты ці лёгкі рух паветра — вецер, — у народнай культуры славян атрымаў характарыстыкі істоты, якая можа як дапамагчы чалавеку, так і значна пашкодзіць яго гаспадарку, пабудовы і інш.

    Вецер лічылі “дыханнем зямлі”. Разбуральную сілу ветру, выкліканага дзеяннямі д’ябальскіх сіл, супрацьпастаўлялі спрыяльнаму, “добраму” ветрыку, які ўзнікае ад дыхання анёлаў. Нашы продкі верылі ў тое, што моцны вецер — гэта душы грэшнікаў, якія ўвесь час “носяцца” над зямлёй, не знаходзячы сабе спакою і прытулку. Лічылася, што вецер становіцца моцным, ураганным, калі недалёка нехта паміраў ненатуральнай смерцю.

    На Беларусі было распаўсюджана павер’е: калі раптам падзьмуў халодны, пранізлівы вецер, значыць недзе патануў чалавек. Калі ў дзень ушанавання продкаў узнімаўся моцны вецер, казалі, што гэта плачуць душы памерлых. Часам вецер параўноўвалі з чалавекам, які валодае сварлівым характарам. Месцам “жыхарства” ветру лічыліся глухія, далёкія ад чалавека мясціны — дзесьці на краі свету.

    * Для таго каб папярэдзіць узнікненне моцнага ўраганнага ветру, у сялянскім асяроддзі існаваў шэраг забарон: нельга казаць дрэнныя словы ў адрас ветру і зямлі; біць зямлю палкай; руйнаваць мурашнікі; ткаць на Спаса-Макавея; дзьмуць на полымя ўвечары на Раство; матаць ніткі на заходзе сонца.

    * Выклікаць “патрэбны” ў гаспадарцы вецер, напрыклад, для работы ветрака, ці для рыбалкі, можна было свістам, радзей — спевамі, замовамі і спецыяльнымі малітвамі.

    * Каб вецер быў “паслухмяным”, яго неабходна было “задобрыць”, звяртацца да яго з ласкавымі словамі і ахвяраваць яму падарункі: хлеб, муку, крупы, рэшткі святочнага абеду і г.д. Напрыклад, млынар кідаў з ганка млына муку і прасіў вецер дапамагчы яму змалоць зерне.

    * Да ветру звярталіся за дапамогай у час бед і няшчасцяў, у час пажараў. Часам у славянскіх казках вецер дапамагаў адшукаць людзей, якія згубіліся, вывесці на правільны шлях з гушчару ці цёмнага лесу.

    * У моры людзі маліліся святому Мікалаю, кідалі ў мора кавалкі хлеба і прасілі аб “падарожным” ветры.

    * Паўсюдна было распаўсюджана павер’е, што калдуны і знахары могуць наслаць з ветрам хваробы, няшчасці, і, наадварот, адаслаць непрыемнасці, хваробы, даслаць каханаму вестку, “прысушыць” і “адсушыць” чые-небудзь пачуцці.

    * Лічылася, што густы венік, уваткнуты пад дахам хаты, драўляныя крыжыкі на пабудовах, снапах, невялікая колькасць асвечанай солі, кінутай у бок моцнага ветру, захаваюць гаспадарку селяніна.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22747




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz