ДЗЕДАВІЦА

ДАР’Я – БРУДНЫЯ ПАЛОНКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАР’Я – БРУДНЫЯ ПАЛОНКІ

    Якое надвор’е 1 красавiка, такое ж будзе i 1 кастрычнiка, i наадварот. Калi ўначы 1 красавiка не вiдаць зорак – чакай цёплага надвор’я. Дар’я – «брудныя палонкi».

    Такую назву гэты дзень атрымаў за вельмi хуткае раставанне снегу ў гэты час. Усе вясковыя сцяжынкi былi вельмi цяжкiя. «Ад Дар’i палотны беляць» – на апошнiя маразы i снег сяляне выносiлi бялiць палотны.

    У Беларусi ў некаторых рэгiёнах 1 красавiка сустракалi вясну. «Калi 1 красавiка не падманеш, калi ж яшчэ час знойдзеш?». Кожны год 1 красавiка мы адзначаем з гумарам, вясёлымi жартамi.

    Можа, заснавальнiцай такой традыцыi стала сама прырода з яе вясновымi непрадказальнасцю i зменлiвасцю? Людзi iмкнулiся задобрыць яе агульнай радасцю, усмешкамi, каб надвор’е змянiла свой настрой i адагнала цёмныя аблокi.

    У народзе верылi: калi ў гэты дзень падмануць 12 чалавек, то ўсе наступныя 12 месяцаў вам будзе шчасцiць. Калi ж не падмануць нiкога – увесь год шчасця не будзе.

    Народныя лекары перасцерагалi ад ужывання тлустай ежы 1 красавiка, каб пасля 35 гадоў не набраць залiшняй вагi.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz