ДЗЕДАВІЦА

КРЫВЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КРЫВЫ

    Азначэнне чалавека, прадмета, у якім парушаны яго стандартныя, нармальныя прапорцыі. Менавіта гэты кампанент “ненармальнасці” ляжыць у аснове ўсіх міфапаэтычных значэнняў “крывога”. У дачыненні да чалавека падкрэсліваецца яго анамальнасць – кульгавасць ці аднавокасць, а пазней і маральныя заганы – “ з крывога ўсё крывое”, “цяпер крывата не ў лесе, а ў народзе”.

    У народнай культуры К. разумеецца перадусім як нячысты, што мае дачыненне да замагільнага свету, небяспечны.Праз эпітэт “крывыя” пазначаюцца пэўныя адрэзкі часу, асноўным значэннем якіх ёсць адступленне ад нормы, пранікненне ў свет жывых нячыстай сілы: Крывыя тыдні – Масленка (параўн.

    Масленка – крывая душа), русальны і перадвелікодны тыдні, Крывая серада, крывы чацвер, крывыя вечары. У гэтыя тэрміны асабліва строга прытрымліваліся забаронаў і рэгламентацый, каб пазбавіцца ад нараджэння крывых (калек) жывёлін, крывой гародніны.

    Матыў крывізны ўключаны ў кола дэманічных уяўленняў славян, бо кожная анамалія ўспрымалася як рэпліка тагасветнай прасторы. Крывым уяўляўся чорт (які бачыўся як кульгавым, так і аднавокім, што ў выглядзе блукаючага агеньчыка – здаровага вока – заманьваў падарожных), і нават Баба Яга – касцяная нага таксама як быццам крывая.

    Міфалагічны сэнс прыпісваўся і крывым прадметам, да прыкладу качарзе, палцы ( параўн.: “Прыехала вясна на крывым верацяне”, “На Граной нядзелі на крывой бярозі // Русалкі сядзелі, на дзевак глядзелі”.

    Сувязь кіраўніка архаічнага рытуалу з атрыбутам – крывой палкай – стала асновай наймення вярхоўнага жраца старажытных балтаў – Krivis ( параўн. таксама пол. Krak, рус. Кий). Апазіцыя праўда – крыўда выступае адной з ідэалагічных канстантаў славянскага Сярэднявечча.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2803




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz