ДЗЕДАВІЦА

КАШУЛЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 51
    Гасцей: 51
    Карыстальнікаў: 0

    КАШУЛЯ

    Першыя дні дзіця загортвалі ў пялюшкі, К. яму апраналі ў рытуальна вылучаны момант – на хрэсьбіны. Да года К. звычайна шылі са старой тканіны (што ўвасабляла ідэі пераемнасці), і толькі пасля першага падстрыжэння дарылі новую сарочку.

    Відавочна, К., якая прылягае да цела, з’яўляецца правадніком яго звышнатуральных ці патаемных уласцівасцяў і таму можа ўбіраць у сабе тыя ці іншыя якасці чалавека, да прыкладу, хваробу ці знясіленне.

    Адсюль выкарыстанне К. у народнамедыцынскай практыцы: яе раздзіралі падчас прыступаў радзімцаў; пры начніцах вешалі кашульку дзіцяці каўняром уніз; адзенне хворага чалавека працягвалі праз адтуліну ў дрэве ці наагул спальвалі.

    У асобных медыцынскіх маніпуляцыях актуалізаваўся матыў “вывернутасці”, што на рытуальным роўні ўвасаблялася ў апрананне вывернутай К.

    Наагул выварочванне К. актуалізавалася ў сітуацыях кантакту з “тым” светам, да прыкладу, у лесе, дамагаючыся схільнасці Лесавіка, выварочвалі К. ці апраналі яе задам наперад. Усё гэта сцвярджала ідэю перавернутасці проціпастаўленай сферы.

    Дарэчы прыгадаць, што К. уваходзіла ў шэраг ахвяраў міфічным персанажам – Лесавіку, русалкам, а каб ператварыць ваўкалака ў чалавека, рэкамендавалася зняць уласную К., адным махам разадраць яе і кінуць да ног ваўка.

    Мелі значэнне ў традыцыйнай культуры і правілы нашэння К., яе вывешванне, раздзіранне, перадача іншым і да т. п.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2552




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz