ДЗЕДАВІЦА

ПАРОГ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 7
    Гасцей: 7
    Карыстальнікаў: 0

    ПАРОГ

    Найбольш рытуалізаваны сімвал мяжы паміж хатай як максімальна засвоенай, “акультуранай” чалавекам часткай прасторы, і навакольным, патэнцыйна варожым светам (іншасветам, светам памерлых). Найбольшае значэнне П. меў у сістэме сямейнай абраднасці і ў знахарстве.

    У радзіннай абраднасці ў адпаведнасці з дародавым, родавым і пасляродавым этапамі П. інтэрпрэтаваўся ці то як цалкам небяспечная, ці то як дапаможная і лёсавырашальная частка прасторы. Так, цяжарнай, кантакты якой з навакольным светам моцна абмяжоўваліся, забаранялася затрымлівацца і сядзець на П., бо будуць цяжкія роды.

    Тым часам дзеля аблягчэння родаў адбывалася сімвалічнае размыканне мяжы з іншасветам, адкуль, паводле ўяўленняў, і прыходзіла дзіця. Дзеля гэтага муж пераступаў жонку, захінутую ў кажух, якая ляжала на П. Або сама цяжарная мусіла тройчы пераскочыць праз П. Пад П. закопвалі дзяцінае месца, што сімвалізавала своеасаблівы выкуп, дар іншасвету за дзіця.

    У сітуацыі, калі немаўля яшчэ не лічылася канчаткова сфармаваным чалавекам, П. адыгрываў лёсавызначальную (праграмуючую) ролю. Пасля купання дзяўчынкі ваду адмыслова вылівалі за П., каб у свій час тая выйшла замуж. Перад тым як везці дзіця да хросту, бацькі клалі на П. рэчы (сякеру, дадалто – калі хлопчык; лён, верацяно – каля дзяўчынка), якія мусілі ў будучым развіць у дзіцяці ўмельства ў пэўнай галіне.

    Пасля хросту, калі дзіця афіцыйна атрымлівала імя, г. зн. пэўны культурны статус, адбывалася “асвячэнне дзіцяці праз П.” (бацька, стоячы ў хаце, прымаў дзіця, пакладзенае кумамі на некалькі імгненняў на П.), абрад, які сімвалізаваў яго далучэнне, уваход у прастору культуры. З другога боку, рабіліся захады дзеля ўмацавання “расхістанай” мяжы.

    Так, напярэдадні адведак, каб госці не сурочылі дзіця, у П. забівалі два цвікі. У вясельнай абраднасці замінка, спатыканне сватоў на П. азначала няўдачу іх прадпрыемства; маладая абавязкова пераносілася (ці пераступала сама) цераз П. На пахаванні , пры вынасе труны з хаты, ёю лёгка грукалі аб П., “вытрасаючы душу”.

    Вялікую ролю ў якасці кантактнай зоны з іншасветам П. адыгрываў у знахарскіх практыках. Пры замаўленні стрэльбы паляўнічы, паставіўшы левую нагу за П., правую – у хаце, тройчы праймаў паміж імі стрэльбу. Замаўляючы ад сурокаў ці спуду, сплёўвалі за П., цераз яго “шапталі” і ад хваробы зубоў.

    Калі дзіця хварэла на радзімцы (эпілепсію), на П. адбываўся абрад яго перараджэння праз адсыланне ў зыходную пазіцыю (іншасвет) і новае нараджэнне: маці “з голым выхадам” тройчы пераступала дзіця, прамаўляючы: “Чым цябе радзілі, тым адхадзілі”. У іншых выпадках хворага клалі жыватом на П. і адмысловы чалавек (пажадана дзіцёнак) тройчы злёгку падскокваў на ягонай спіне, вытрасаючы хваробу. Уяўленне пра тое, што размова або рэчы, перададзеныя праз П., прыводзяць да сваркі, шырока бытуе і сёння.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4013

    ПАРОГ.

    Адзначым значную ролю парога ў абрадах і звычаях. Па-першае, ён асэнсоўваўся як мяжа паміж гэтым светам і іншасветам, светам памершых.

    “ Под порогом живут души умерших предков, поэтому порог должен находиться в постоянной чистоте. Во время праздничных гуляний, особенно в день поминания умерших, порог украшали цветами. Считается плохой приметой ступать на порог – день будет плохим. Если в дом вошел плохой человек, то порог посыпают солью. Если кому-то из домашних очень плохо, то нужно пойти к порогу и попросить его помочь. После свадьбы жених должен обязательно перенести молодую через порог на руках, дабы дать знать тем, кто умер, что он принимает её как нового члена семьи”[4, с. 232].

    Як бачым, зыходзячы з народных уяўленняў, да слова парог можна прымяніць сінонім “мяжа”. “Нельзя на пароге цалавацца. Нада перайці, а патом пацалаваць”* [4].

    “Нельга чэраз парог адзін аднаму што небудзь даваць, еслі стаіш адзін там, а адзін тут, нічога не перадавай. Нада пераходзіць на ту сторану, ілі на ету”* [2]. “Праз парог нельга даваць, размаўляць, бо напаткае бяда” [4, с. 233].

    Крыніца: http://nashkraj.info/content/view/638/114/

    ПАРОГ ЯК МЯЖА.

    У пахавальным абрадзе парог асабліва яскрава выконваў ролю мяжы, своеасаблівага пераходу з аднаго свету ў другі: калі выносілі з хаты труну з нябожчыкам, яе тройчы ставілі на парог, тым самым сімвалізавалі пераход у свет продкаў. Пры гэтым нехта са старых ціхенька прыгаворваў: «Прымайце чарговага прадстаўніка нашага роду».

    У некаторых рэгіёнах існаваў такі звычай: у дзень пахавання бацькі ці маці дзіця-сірату саджалі на парог. Яму давалі з’есці невялікі кавалак хлеба з соллю. Такія рытуальныя дзеянні былі накіраваны на тое, каб потым яно не так моцна сумавала па бацьках. Па той жа прычыне парог стаў месцам рытуальнага ахвяравання: пад парогам лазні ці свірна хавалі чорнага пеўня – задобрыць гаспадара лазні; пад парогам новай канюшні закопвалі бярозавае палена, каб «коні вадзіліся».

    Парог быў важным «удзельнікам» вялікай колькасці варожбаў, на ім выконвалі магічныя дзеянні лячэбнага характару. Так, менавіта на парозе «адгаворвалі» такое цяжкае захворванне, як эпілепсія («падучая»). Перад тым як накіравацца ў далёкую дарогу, людзі абавязкова на некалькі імгненняў сядалі каля парога, чыталі малітвы, замовы.

    Нездарма кажуць: «Без Бога не да парога!» Такія дзеянні можна было патлумачыць так: у продкаў, добрых духаў – вартаўнікоў хаты прасілі падтрымкі ў далёкай, а таму небяспечнай дарозе. Людзі, якія жадалі нашкодзіць гаспадарам хаты, клалі пад парог соль, зямлю з могілак, іголкі ці іншыя рэчы. Калі вы сутыкнуліся с такімі рэчамі, ніколі не прыбірайце іх голымі рукамі.

    Самы лепшы сродак барацьбы з такім становішчам – папрасіць прыбраць гэтыя рэчы якую-небудзь пабочную асобу. Справа ў тым, што самі па сабе гэтыя рэчы не могуць прынесці шкоды, калі на іх не прачытана замова. А той, хто чытае замову, павінен ведаць ваша імя пасля хрышчэння. Акуратна збярыце соль ці зямлю, загарніце і спаліце на скрыжаванні шляхоў.

    Калі гэта рабілі хатнім венікам, прыносіць яго дадому было ўжо нельга. У той жа час парог заўсёды быў ахоўнікам хаты. Каб перасцерагчы сябе і хату ад бед і нястачаў, у парог забівалі асінавы кол, сыпалі асвечаны на Спаса мак, перад прыходам у хату «няпрошаных» гасцей у парог забівалі па баках два цвікі. У паўсядзённым жыцці людзям забаранялася ся-дзець ці стаяць на парозе.

    Адказ просты: «Нельга турбаваць продкаў без прычыны». Асабліва гэта забарона тычылася нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Здавён лічыцца, што размовы, якія вядуцца праз парог, ці рэчы, перададзеныя праз парог, прывядуць да сваркі. Калі чалавек, выходзячы з хаты, раптам зачапіўся за парог правай нагой – гэта прадказвала поспех, левай – сёння не пашанцуе.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/e091e4674c432045.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz