ДЗЕДАВІЦА

ЗАЖЫНКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАЖЫНКІ

    Старадаўні земляробчы звычай, звязаны з пачаткам жніва. Яго абрадавы сэнс быў скіраваны на тое, каб забяспечыць добры збор ураджаю. У зажынкавых абрадах і звычаях адлюстравана пашана селяніна да хлеба, своеасаблівы яго культ. У абрадзе першага снапа (“гаспадара”) бачны элементы анімістычнага светапогляду, земляробчай магіі, заклінання.

    З. уласцівы рэгіянальныя асаблівасці. Звычайна іх спраўлялі ў суботу вечарам. Перад тым прыбіралі хату і двор, стол засцілалі белым абрусам, клалі бохан хлеба і ставілі соль. Зажынальніцкай выбіралася жанчына “лёгкая на руку”, каб усё жніво прайшло спраўна. Часцей зажынала гаспадыня з дочкамі або нявесткамі, часам на ніву адпраўляліся адны дзяўчаты, бралі з сабою хлеб і свежы сыр..

    Зажынальніца віталася з нівай:”Добры дзень, ніўка, ядронае жыта!”. Потым зжанала некалькі сцяблін, скручвала перавясла і падпярэзвалася ім, а першы сноп жыта ставіла са словамі “Стаўлю сноп на сто коп, на тысячу мерак”, клала пад яго хлеб і сыр. У першы выхад на ніву нажыналі невялікі сноп жыта, перавязвалі яго чырвонай стужкай, неслі да хаты і ставілі на покуці; зерня пасля з яго дамешвалі да насення.

    У дзень З. рыхтавалася святочная вячэра, у час якой сям’я з’ядала хлеб і сыр, прынесеныя з нівы. За сталом спявалі зажынкавыя песні, у якіх чулася скарга збажыны на тое, што ёй надакучыла “ў полі стаяці, коласама махаці”, гучалі заклінальныя матывы на добры ўраджай. У некаторых вёсках спраўляюць калгасныя З.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13493




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz