ДЗЕДАВІЦА

РАСА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАСА

    Атмасферная з'ява, у народных паданнях і вераваннях сакралізаваная і апаэтызаваная як «раса божая краса», паводле народных уяўленняў, увасабленне зямнога спору (здароўя, урадлiвасцi, прадуктыўнасцi), аб'ект ушанавання i прадмет магiчных практык. Яе з'яўленне прыпісвалася дзеянням вышэйшых сіл (параўн. у загадках: «Iшла панна (зара) уначы, згубіла ключы» з адгадкай «раса»). У беларускiм фальклоры Р. можа фiгураваць як «слёза зямлi-маткi», каторая плача, просячы Бога багатага ўраджаю, як «сок зямлі», які сілкуе расліны, як «пот» зямлi, што выступае ад яе вялiкай працы, цi проста як дар Бога, якiм зямля, калi няма дажджоў, наталяе смагу. Беларусы лічылі Р. «божай вільгаццю», што абмывае і ачышчае зямлю. Сяляне стараліся ўмывацца Р., праціраць ёю вочы, абмываць хворыя месцы. Найтрывалыя эпітэты Р. у фальклоры «залатая», «срэбная», «юр'ева», «малочная», «зямчужная», «мядзвяная», «божая». Р. можа быць жыццядайная і шкаданосная. Першая гэта «юраўская» Р. Купальская або «малочная» Р. можа быць як жыццядайнай, так і шкаданоснай. Шкоднай (асабліва для хатняй жывёлы) яна становіцца пад уздзеяннем ведзьмаў. Каб распазнаць такую шкодную Р., знахаркі на ноч вывешваюць анучку і раніцай каштуюць яе на смак. Калі яна саладкаватая (адкуль «мядзвяная раса»), значыць, ведзьмы паспелі яе папсаваць і выганяць статак на пашу нельга, пакуль не ападзе Р.: іначай або ў малацэ з'явіцца кроў, або жывёліна моцна захварэе. «Расiстасць» зямлi з'яўлялася найважнейшай прыкметай абуджэння яе ўрадлiвасцi (прадукцыйнасцi) пасля зiмовага сезону. Верылі, што на Юр'е сам святы Юр'я насылае асаблівыя Р., якія ахоўваюць скаціну ўлетку ад звяроў, змеяў, жамяры і адначасова ад нутраных хваробаў. Прычым з'яўленне Р. на зямлi iнтэрпрэтавалася як апладненне апошняй Ярылам (хрысцiянскi заменнiк св. Юр'я), богам, цесна звязаным з iдэяй плоднасцi, з веснавой сексуальнай энергiяй. Сюжэт апладнення зямлi Ярылам-Юр'ем асаблiва распаўсюджаны ў «юраўскiх» песнях, што выконвалiся падчас ад найменнага свята (23 красавіка н. ст.): «Юры, уставай рана, // Адмыкай зямлю, // Выпускай расу // На цёплае лета, // На буйное жыта». Наогул юраўская Р. паэтычна абагуліла ідэю пачатку вегетатыўнага сезону, ідэю вясны і ўрадлівасцi. На «юраўскую» Р. абавязкова выганялi хатнюю жывёлу (кароў, коней), каб яна была «спасная» (г. зн. добра пасвiлася; была здаровая ўвесь год). У гэты ж дзень гаспадар выпраўляўся «на Р.» аглядаць сваё жыта i засцерагчы яго ад усялякай шкоды з дапамогай велiкодных костак, яйка або галiнак вярбы, што захоўвалiся ад Вербнiцы. Назва ранішняга рытуальнага выхаду на Р. на Юр'е перайшла і на ўвесь абрадавы цырыманіял гэтага дня «свята Юр'я называецца расу таптаць: старыя замужнія жанчыны з ежай і гарэлкай ідуць у поле цi лес для пэўных абрадавых дзеяў», якія палягалі ў качаннi, умываннi юраўскай Р. ля або на жытнёвых палетках, сумесным пачастунку i выкананнi юраўскiх песняў. Параўн. у замове: «Божа Мацi па расе хадзiла. Расу сабірае маёй кароўцы споры надзяляе». «Топчуць Р.» у валачобных песнях і галоўныя веснавыя апекуны земляроба сам св. Юр'я або св. Мікола («А святы Мікола да і сам ідзе, // Урасіўшыся, умачыўшыся // Я па полі хадзіў, я жыцечка радзіў»). Найбольшымi магiчнымi здольнасцямi Р. валодала ў перыяд вышэйшага вегетатыўнага росквiту прыроды: ад св. Юря да Купалля (23-24 чэрвеня н. ст.). Цікава, што і само Купалле на Беларусі і ў Літве называлася яшчэ Раса (Rasа). Менавiта ў гэты час Р. мела выразныя ачышчальныя функцыi. Лiчылася, што ўмыванне Р. на досвiтку засцерагае ад скураных хваробаў i галаўнога болю, вылечвае бяльмо на воку i «рожу». Калi ж улетку хадзiць басанож па Р., то чалавек мусiць быць здаровы на працягу ўсяго года. Павер'е сцвярджае, што даўней, калi намачыць цадзілку ў купальскай Р., з яе лілося сапраўднае малако. У той жа час Р. актыўна выкарыстоўвалася ў шкаданоснай магii. Крадзеж ведзьмамi Р. з палеткаў цi пашы разглядаўся як крадзеж «спору» з жыта цi адабранне прадуктыўнасцi ў кароў. Так, на Юр'е (Купалле) ведзьмы, каб павялiчыць удойнасць сваiх кароў за кошт iншых, да ўсходу Сонца збiралi кавалкам палатна Р. на чужых межах, затым выцiскалi яе i давалi пiць сваёй скацiне (Палессе). Абiраючы Траецкай (Купальскай) ноччу Р. з жытнёвых палеткаў, ведзьмы такiм чынам адбiралi ўраджай (Гродзенская губ.). Месца, дзе адсутнiчала ранкам Р. (была адабраная чараўнiцай), разглядалася як «мёртвае», пазбаўленае жыццёвых сiлаў i таму вельмi небяспечнае для чалавека, якi, перайшоўшы праз яго, мог цяжка захварэць. З другога боку, страсанне гаспадаром Р. з мяжы на палетках слугавала i выкрыццю самiх ведзьмаў, якiя, ступiўшы на такое месца, падалi долу i не маглi ўзняцца без старонняй дапамогi. У выпадку ж страты (праз чары) малака каровай Р. выступала ў якасцi рэпрадуктыўнага сродку: каб вярнуць удойнасць, патрэбна было цадзiлкай, змочанай майскай Р., вымыць даёнку. У структуры Сусвету Р. цесна звязаная са сферай нябеснай i зямной вiльгацi па прынцыпе спалучаных сасудаў. Так, паводле народных уяўленняў i прыкмет, Бог дае Р., калi няма дажджу, а Р. у сваю чаргу адсутнiчае на зямлi перад ападкамi. Р., якая сабралася на кавалку воўны, пакiнутым на ноч пад гаршком, з'яўлялася паказальнiкам удалага месца для рыцця калодзежа. Як адна з iпастасяў веры i маючы сувязь не толькі з нябеснай, але i хтанiчнай сферай, Р. выкарыстоўвалася ў шэрагу аперацыяў па пераадоленнi мяжы памiж «гэтым» i «тым» светам. Так, ведзьмы, сабраўшы купальскую Р., варылi яе ў гаршчочку на асiнавых дровах i, спажыўшы, мелi магчымасць лётаць на Лысую гару (Зах. Беларусь). У той жа час трохразавае купанне ў святаянскай Р., зробленае на пшанiчным (жытнёвым) полi, гарантавала дзяўчыне прарочы сон аб яе долi. Беларускія ўяўленні захавалі веру ў мужчынскую, апладняльную моц Р. Выраз «атрасаць расу» шыфраваў любоўныя дачыненні, а ў жніўнай песні Р. «валы з'ядуць - гараць будуць, дзеўкi сап'юць - гуляць будуць». Наогул, фразеалагiчная адзiнка «таптаць расу» набыла значэнне «жыць». У фальклорных тэкстах Р. асацыюецца са слязьмі. Слова «раса» сталася асновай для ўтварэння назоваў розных раслінаў, так ці іначай з ёю звязаных: расічка, расанкі (святаяннік) і некаторых іншых. http://mifijslavyan.ru/stories2/231.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz