ВЕЧАРНІЦА, ВЕЧАРНІЧКА
Назва планеты Венеры ў яе вечаровай бачнасці. З Венерай у ранішняй бачнасці – Зарніцай – у народнай свядомасці не атаесамліваецца. Згодна з народным павер’ем, Бог пасылае В. агледзець зямлю перад наступленнем начной цемры.
Падобная назва сустракаецца ў іншых слав. Мовах, параўн. рус. Вечерница, с.-х. Вечерњача, польск. Wieczornica. Параўн. таксама літ. Vakarin?, ням. Abendstern ? тое самае?.
Мяркуецца, што менавіта В. павінна ў “пакаранні Месяца” за шлюбную здраду Сонцу ў міфалагічным сюжэце “Нябеснай сям’і” (бльш падрабязна гл. Месяц). Гл. Таксама Воўча звязда.
Незлічоныя звароты да “ вячэрняй зары (зоркі, зорачкі, зарніцы, зары – зараніцы)” у беларускіх замовах ад усіх хваробаў і іншых напасцяў. Яна называецца “божай памачніцай”.
Гэта яе сталая характарыстыка. Не ва ўсіх выпадках, безумоўна, гаворка ідзе менавіта пра В. У шэрагу выпадкаў замова звернута да зары – свячэння неба на захадзе перад змярканнем.
Але наяўнасць замоваў , дзе абодва вобразы можна разглядаць у паралельным шэрагу (параўн. “Добрай парой, вячэрняй зарой, вячэрняй зараніцай, божай памашніцай прыступі, памажы…”), дазваляе меркаваць, што і В. грала паважную ролю ва ўяўленнях беларусаў.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/432
|