НАВОШТА МАЛАДЗІКУ МАНЕТУ ПАКАЗВАЦЬ
Манеты (медныя, залатыя, срэбныя) заўсёды сімвалізавалі дабрабыт, прыбытак, поспех і часта выкарыстоўваліся ў абрадах сямейнай накіраванасці:
* У купель для першага рытуальнага купання клалі срэбную ці залатую манету, каб дзіця было здаровае і яму спрыяў поспех.
* Для таго ж маладым падчас вянчання ў храме раілі класці пад пяту манету — медныя пятакі.
* Дрэннай прыкметай на пахаванні было тое, калі памерлы адкрываў вочы. Лічылася, што ён выглядае яшчэ кагосьці. У такіх выпадках на вочы памерламу клалі манеты, якія потым трэба было абавязкова кінуць у магілу.
* Манеты кідалі ў магілу і сваякі да трэцяй ступені сваяцтва. Тым самым яны “выкуплялі” пераправу сваяку на той свет.
* Знойдзеная манета прадказвала змены, павелічэнне дастатку — калі ляжала “арлом” уверх, няўдачы — калі ляжала “рэшкай” уверх.
* Калі сярод іншых манет траплялася манета са шчарбінай, гнутая манета, то гэта заўсёды прадказвала прыбытак. Таму яе адкладвалі ўбок ці насілі ў кашальку як талісман, сімвал поспеху. Тое ж самае тычылася манеты з дзірачкай.
* Каб заўсёды быць з прыбыткам, неабходна манету паказаць маладому месяцу, які вы ўбачылі справа ад сябе.
Для таго ж трэба было патрэсці манетамі ў кішэні, калі вясной упершыню пачуеце зязюлю.
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=21606
|