КУРШЫ
КУРШЫ (рус.: корсь) — усходнебалцкае племя што жыла на паўднёва-заходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, пераважна захадзе сучаснай Латвіі і Літвы ў колішняй Куроніі. У крыніцах упершыню згадваюцца ў кан. 9 ст. У 8—10 ст. у куршаў адбываўся працэс разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і зараджэнне феадальных адносін.
Апроч земляробства і жывёлагадоўлі, куршы займаліся таксама рыбалоўствам, паляваннем, рамёствамі і гандлем. У 7—8 ст. вялі барацьбу з экспасіяй скандынаваў, якія захапілі частку ўзбярэжнай паласы тэрыторыі куршаў. Вызваліўшся, куршы у сваю чаргу сталі здзяйсняць напады на Швецыю і Данію.
Нягледзячы на працяглую барацьбу (1210—1267), куршы трапілі пад уладу Лівонскага ордэна. Да пач. 17 ст. куршы цалкам зліліся з латгаламі і земгаламі, а таксама з літоўцамі.
Узята з "http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D1%80%D1%88%D1%8B"
КУРШЫ (народ) КУРШЫ (куроны)
(па-латыску: kurši; па-летувіску: kuršiai) — заходнебалцкая народнасьць, якая жыла на паўднёваўсходнім узбярэжжа Балтыйскага мора, на тэрыторыі Заходняй Латвіі і Заходняй Летувы, а таксама на крайняй поўначы Калінінградзкай вобласьці (у старажытнай Скаловіі). Першыя згадваньні аб куршах у пісьмовых крыніцах адносяцца да II стагодзьдзя.
Асноўнымі іх заняткамі былі земляробства і жывёлагадоўля. Акрамя таго яны займаліся паляваньнем, рыбалоўствам, гандлем, разьвівалі рамёствы. У VII-Х стагодзьдзях куршы вялі вайну са скандынавамі, якія неаднаразова захоплівалі частку іх тэрыторыі, а ў XI-XIII стагодзьдзях ужо самі куршы на сваіх суднах рабавалі прыбярэжныя вобласьці Швэцыі і Даніі.
У XIII стагодзбдзі куршы сутыкнуліся зь Лівонскім ордэнам і больш паўстагодзьдзя вялі зь ім разьлютаваную барацьбу, аж да 1267 году былі канчаткова заваяваныя. У XIII-XIV стагодзьдзях пачаўся працэс асіміляцыі паўночных куршаў земгаламі і паўднёвых — жамойтамі. Апошнія згадваньні аб куршах, як аб народзе адносяцца да канца XVI стагодзьдзя.
Апошнія носьбіты курскай мовы зьмерлі да сярэдзіны XVII стагодзьдзя. На геаграфічнай карце можна знайсьці такія напамінкі аб куршах, як Куршская каса і Куршскі заліў (у Летуве і Калінінградзкай вобласьці).