ЗБОРАВА СУБОТА
Зборава субота – субота першага тыдня Вялiкага посту. На Усходнiм Палессi ў гэты дзень праводзiлi абрад "споведзi дзежкi". Яе мылi, накрывалi новым ручнiком, падкурвалi воскам, кiдалi туды вугельчык. Не заквашвалі ў гэты час ў ёй хлеб, бо лiчылi, што цяжка будзе iсцi дзежцы на споведзь. Для некаторых раёнаў Зборная субота лічылася памінальным днём продкаў (Талстая, 1986). Сербы, чарнагорцы, македонцы суботу першага тыдня посту называлі Тодаравай, або Тэадоравай суботай (Тодарыца, Тудурыца, Конскі Вялігдан) і лічылі яе святам жывёлы, перш за ўсё коней (КЗ, 1977. С. 253).
Алесь Лозка |