ДЗЕДАВІЦА

КАША
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 5
    Гасцей: 5
    Карыстальнікаў: 0

    КАША

    1) вясельная абрадавая страва, якой частавалі маладых пасля першай шлюбнай ночы (часам і перад шлюбнай ноччу). Калі маладых, накрытых ручніком або наміткай, прыводзілі з каморы ў хату, свякроў у вывернутым кажусе пугай здымала з іх пакрывала, кідала яго на печ, а іх садзіла за стол і тройчы папераменна частавала з лыжкі К., трымаючы ў руках пугу.

    Пакаштаваўшы К., жаніх браў з рук маці лыжку з рэштай К. і кідаў яе на печ. Свякроў “біла” маладых пугай і выганяла з-за стала. Маладыя абягалі вакол стала і выходзілі з хаты, а свякроў садзілася на іх месца. У некаторых мясцовасцях маладая выбягала з-за стала з хлебам у руках, а малады – з соллю і клалі іх на паліцу.

    Месца маладых за сталом займалі госці. Неўзабаве маладая вярталася з закускай, частавала свякроў, апясвала яе поясам уласнага вырабу, вешала на плечы ручнік, а на галаву завязвала чыстую хустку (Віцебшчына). У некаторых вёсках Віцебшчыны маладых садзілі за стол, у канцы якога станавілася свякроў з пірагом у руках, а пажылая жанчына з роду маладога несла гаршчок з К. і крычала: “Горача, горача!”.

    Прыданкі маладой кідалі ёй на рукі кавалак палатна. Малады, за ім маладая лыжкай бралі К. і кідалі яе на печ, а свякроў пірагом выганяла іх з застолля і са сваёй раднёй садзілася на іх месца. Рытуал кідання К. на печ ці ў парог уяўляе сабой рэшткі стараж. абраду ахвярапрынашэння продкам роду. Да 19 ст. яго першапачатковае значэнне сцерлася.

    2) Абрадавая страва на радзінах.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/15096




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz