ДЗЕДАВІЦА

КЛЮЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КЛЮЧ

    У народных уяўленнях выступае як сімвал магічнага замыкання-адмыкання (разам з замком), а таксама багацця і ўлады. Як атрыбут вярхоўных сакральных істотаў (Юр’я, Юр’ева ці Божая маці, Бог) К. найбольш выразна фігуруе ў веснавой абраднасці і фальклоры (юраўскія песні) і замовах. Веснавое “адмыканне” сімвалізавала пераход ад зімы да лета (“Лецечка адмыкаці, зіму замыкаці”) і абуджэнне вегетатыўных (плодных) здольнасцяў зямлі.

    Адмыканне зямлі св. Юр’ем (ці ягонай маткай) усведамлялася як апладненне:”Юр’я, вазьмі ключы, // Юр’я, ідзі ў поле, // Юр’я, адамкні зямлю, // Юр’я, выпусці расу”. У большасці замоваў, дзе фігуруе К., ён збольшага мае выразную функцыю “замыкання” той ці іншай небяспекі ці хваробы і, адпаведна, улады над імі. Так, пры першым выгане скаціны ў поле асноўнай сюжэтнай лініяй замоваў з’яўляецца “замыканне” Юр’ем (Ягор’ем) пашчаў драпежнікам міфічнымі залатымі К.

    Матыў “замыкання” сустракаецца ў замовах ад чаравання, у дарогу, ад ветру і асбліва на захаванне плоду: “Замкніцеся, ключы залатыя, // Зачыніцеся, дзверы царскія, // Не пусціця гэтае дзіцяці…” У той жа час у замовах на добрыя роды К. сімвалізуе “адмыканне”: “Залатыя ключыкі, адамкніцеся, // Вы, царскія вароты, адчыніцеся”.

    У сістэме варожбаў (асабліва калядных) К. выступае як своеасаблівы код, які дазваляе “адамкнуць” каналы камунікацыі з іншасветам і, такім чынам, даведацца пра будучыню. Так, дзяўчына падвешвала К. на нітцы і апускала ў калодзеж. У які бок адхіліцца К. у час дакранання да вады – з таго юоку будзе жаніх.

    К., пакладзены пад падушку, мусіў выклікаць добры прарочы сон, а выцягнуты наўгад з-пад талеркі – абазначаў багатае замужжа і верхавенства ў сям’і. Падобным чынам тлумачылася значэнне К. і ў сонніках. Акрамя багацця і шчасця К., убачаны ў сне, азначаў разгадванне тайны і выкрыццё злодзея.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2642




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz