АД ‘ЕЗД ЖАНІХА ЗА НЯВЕСТАЙ
Ад'езд жаніха за нявестай быў таксама адным з істотных момантаў вяселля. Сябры, сваты жаніха, якія павінны былі суправаджаць яго, збіраліся ў хаце маладога, дзе іх саджалі за стол і частавалі.
Жаніх кланяўся ў ногі бацьку і маці, а яны бласлаўлялі яго хлебам-соллю, а таксама іконамі. Маці жаніха надзявала кажух, ішла на двор, абыходзіла вясельны поезд тры разы і абсыпала яго жытам.
Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/adezd_zhanixa
|