МАКАВЕЙ, МАКАВА, МАКАЎЕ, ПЕРШЫ СПАС, СПАС МЯДОВІК
Дзень памяці сямі пакутнікаў Макавея, у народным календары – свята маку. Адбываліся абрады з макам, мак ужывалі ў ежу (пірагі з макам). На Тураўшчыне макам абсыпалі хлеў, хату ад нябожчыкаў.
У гэты дзень пчаляры правяралі пчол (“мачалі ў мёд нажы”). Існаваў шэраг прыкметаў (як на М. дождж, то будзе многа грыбоў; як на М. не бывае дажджоў, то будзе шмат пажараў) і прыказак (“Першы Спас – провады лета”; “Ад першага Спаса халодныя росы”).
На М. адбываліся крыжовыя хады да некаторых святых калодзежаў (Сіні калодзеж блізу в. Кліны Слаўгарадскага, Святы калодзеж блізу в. Дарасіно Любанскага р-наў).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3323
|