ДЗЕДАВІЦА

КОЛАДЗЁННIК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 51
    Гасцей: 51
    Карыстальнікаў: 0

    КОЛАДЗЁННIК

    9 верасня (27.08)

    АНФIСА, Сава Дзень ушанавання пакутнiцы Анфiсы; прападобнага Савы; свяцiцеля Осii спавядальнiка, епiскапа Кардувiскага (359); прападобнага Пiмена Вялiкага (каля 450); прападобнага Пiмена Палесцiнскага (каля 602); прападобных свяшчэннапакутнiкаў Кукшы i Пiмена поснiка, Пячэрскiх, у Блiжнiх пячорах (пасля 1114).

    Цiхай будзе зiма, калi на рабiне застанецца шмат ягад.

    * Гэты дзень яшчэ называецца Рабiннiкам, таму што якраз пачыналi нарыхтоўваць рабiну на зiму.

    * Дуб — самае шануемае дрэва ў культуры ўсходнiх славян. Дуб сiмвалiзуе моц i мужнасць, i надзелены станоўчым пачаткам. Дуб — сiмвал устойлiвасцi — уяўляе сабой вось сусвету.

    Дзякуючы моцнай драўнiне дуб стаў таксама сiмвалам бессмяротнасцi i доўгалецця. У адным з паданняў распавядаецца, што да з’яўлення збожжавых культур старажытныя людзi выкарыстоўвалi ў ежу плады маладога дрэва — жалуды. У хрысцiянстве дуб стаў сiмвалам веры i дабрадзейнасцi. Згодна з паданнем, Iсуса Хрыста распнулi на крыжы, якi быў зроблены з дуба.

    * На працягу стагоддзяў дуб захаваў сваю значнасць i святасць як месца спраўлення як народных, так i хрысцiянскiх абрадаў. Нашы продкi раiлi: «Калi табе балiць спiна, абапрыся на дуб — ён дапаможа. Жыццё маладых будзе шчаслiвым, калi вясельны поезд тройчы аб’едзе вакол адзiнокага дуба».

    * Дуб заўсёды быў сiмвалам мужчынаскага пачатку. Пасля вянчання маладая пара ехала да дуба, каб iх сумеснае жыццё было такiм жа доўгiм i працяглым як жыццё дуба. Пры ўваходзе ў хату жанiха, калi нявеста жадала, каб у яе нарадзiўся хлопчык, яна цiха казала: «Каля двара дубочкi, а ў хаце сыночкi».

    * Бабка-павiтуха павiнна была абрэзаць пупавiну пасля нараджэння хлопчыка на дубовай дошцы, каб ён рос такiм жа моцным, як дуб.

    * Пасля купання хлопчыка ваду неабходна было вылiць пад дуб, каб дзiцё было такiм жа моцным.

    * У культуры ўсходнiх славян распаўсюджана павер’е, што дуб, якi расце каля хаты, у агародзе, «выжывае» са свету гаспадара хаты, г.зн. як толькi дуб вырасце, набярэ моц, з гаспадаром здарыцца няшчасце — дуб забярэ яго жыццёвую моц. Казалi: «Дуб калiсь не саджалi, бо кажуць: як у гародзе е дуб, то ня будзе ў хаце гаспадара».

    * Катэгарычна забаранялася саджаць дуб з жалудоў: «хто хоча мець у садзе i пры сялiбе дубовае дрэва, той не павiнен вырошчваць яго з жолуда, а саджаць гатовае, таму што такi чалавек будзе жыць толькi да таго часу, пакуль дуб, якi расце з жолуда, не падымецца да вышынi росту гэтага чалавека» (гл. працяг 10 верасня).

    Калi вы правiнiлiся Мы ўсе робiм некаторыя памылкi, асэнсавана цi не, але потым у хвiлiны азарэння шкадуем i каемся. У такiх выпадках, калi заходзiце на парог таго месца, дзе вы правiнавацiлiся, скажыце: «Я правiнiўся. Гасподзь нам даруе, няхай i тут мне даруюць. Амiн».

    Народжаныя 9 верасня з дзяцiнства адрознiваюцца схiльнасцю да здаровага авантурызму, якi дапамагае iм значна ўпрыгожыць штодзённае жыццё, але яны застаюцца незалежнымi i свавольнымi натурамi.

    I ўсё ж адна з iх слабасцяў — схiльнасць да перабольшвання сваiх асабiстых праблем i пошук дапамогi не там, дзе трэба. Народжаныя ў гэты дзень могуць быць вельмi адасобленымi натурамi, яны вельмi дасведчаныя ў разуменнi таго, што завецца грамадскiм густам.

    Людзi гэтага дня заслугоўваюць павагi за тое, што нiколi не падводзяць сяброў i калег.

    Вядучыя рубрыкi Аксана КАТОВIЧ i Янка КРУК.

    Крыніца: http://www.zviazda.by/second.html?r=30&p=29&archiv=09092004




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz