ДЗЕДАВІЦА

НОВЫ ГОД
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НОВЫ ГОД.

    Алесь Лозка

    Цяпер адзначаюць не толькі католікі, але і праваслаўныя. Для ўсіх галоўны атрыбут ёлка. Праваслаўныя традыцыйна будуць святкаваць новалецце без ёлкі з 13 на 14 студзеня. Новы год (Capodanno) італьянцы звязваюць з Раством, зімовым сонцастаяннем, пачаткам каляндарнага года.

    Са старажытнасці існуе павер'е: які дзень будзе першага года, такім і усе наступныя 364. Сяляне таксама лічылі, што першыя 12 дзён прадказваюць надвор'е на 12 месяцаў. Гэтая форма прагноза называецца календы (calendae – першае чысло кожнага месяца па старажытнарымскаму календару). У некаторых вёсках Іспаніі захаваўся звычай заключэння фіктыўных шлюбаў, у якіх бачацца рысы эратычнага культу.

    Згодна выцягнутай паперкі з імёнамі дзяўчаты і хлопцы атрымліваюць на свята права «нявесты» і «жаніха» і вядуць сябе адпаведна. Раждзественскім дрэвам (Kerstboom) у Нідэрланадх і Бельгіі з'яўляюцца галінкі падуба, амёлы і ёлкі, традыцыя якіх прыйшла з Германіі. Магічным дрэвам у старажытных кельтаў было арэхавае дрэва, з якімі свае звычаі звязваюць народы Брытанскіх астравоў.

    Такім дрэвам у Скандынавіі можа быць, акрамя ёлкі, піхта, галінкі сасны і ядлоўца. У Швецыі ёлка была ўжо вядома з канца ХУІІІ ст. У самой Германіі ў якасці навагодняй зелені служылі не тоьлкі галінкі ёлкі, а ў некаторых раёнах выкарыстоўвалі таксама амелу, бук, ціс, ядловец. У Аўстрыі яшчэ – падуб, сасну. Некаторыя даследчыкі лічаць, што папярэднікамі ёлак былі галінкі вішні, сліў, яблынь, якія ставілі ў ваду перад Раством (КЗ, 1973. С. 150).

    Звычай упрыгожваць ёлку ў некаторых еўрапейскіх народаў таксама з'явіўся не так даўно. Так, у Партугаліі і Іспаніі гэтая традыцыя прыйшла з Германіі; іспанцы зялёную прыгажуню называюць нямецкім дрэвам (arbol germanico). Каля ёлкі раждзественскі дзед, які вельмі падобны на Дзеда Мароза, водзіць карагоды і раздае дзецям падарункі. У румынаў свой Дзед Мароз – мош Джэрыле ( mos Jarila), што раздае на Раство падарункі, узнік зусім нядаўна пад гарадскім уплывам.

    Але найбольш папулярны і насычаны абрадамі пярэдадзень Новага года, святы Васіля. Цікавы абрад калядавання «плугушорул» (plugusorul), які накіраваны на выкліканне ўрадлівасці: чытаючы калядку аратая ўдзельнікі імітавалі дзеянне з плугам, хлопаннем бічом праводзілі першую баразну па снезе і г.д. (КЗ, 1973. С. 290-291). У Югаславіі існуюць рэгіянальныя назвы Новага года: Малн Божни, Младн Божих, Васильев дан, Василица, Нова Година – сербы, чарнагорцы; Василица – македонцы; Novo Leto, Novo Godina, Mali Bozic – харваты; Novo Leto – славенцы.

    Бытавала нямала звычаяў, якія ў асноўным паўтаралі раждзественскія. Народы Брытанскіх астравоў адзначаюць стары Новы год, 1 лістапада, які быў звязаны з асноўным заняткам кельтаў, жывёлагадоўляй, і як усе хрысціяне. У абраднасці, звычаях, маскарадах першага натуральна адчуваецца больш язычніцтва, архаічнасці, культа продкаў (с.80-82).

    Цікавыя і багатыя звычаі Новага года, якія супернічаюць з Калядамі ў балгар. Многія з іх нясуць язычніцкі змест: дзіцячае «суркаванне», дзявочае «ладуванне» (або Дай-Лада), якое магчыма звязана з культам лады, і інш. (с. 276).

    У Заходняй Балгарыі быў самым цікавым абрадам «сурвакары», які ўяўляў сабой пераапранутых у старца, бабу, нявесту, пагоншчыкаў верблюдаў і коней і інш. (с. 276). У Югаславіі таксама нядаўна пачалі ставіць ёлачку, а ўсё больш забываюць аб распальванні бадняка. Раней упрыгожвалі пакоі зеленню (галінкамі вішні, масліны, лаўра, сасны, дуба і інш.)

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz