ГАНЧАР, ГАРШЧЭЧНІК, ГАРШЧЭЧНІЦА
У міфах многіх народаў вобраз бога ці культурнага героя, які творыць людзей ( або асобныя іх часткі) з гліны. У паданнях розных народаў апавядаецца, што першыя людзі былі вылепленыя з гліны ( у беларусаў таксама некаторыя жывёлы).
У старажытнасці ганчарная справа была жаночым заняткам. Верылі, што гаршчэчніца валодае незвычайнымі ўласцівасцямі. Яна магла выйсці замуж толькі за каваля, які таксама з дапамогай агню вырабляў рэчы.
Часта гаршчэчніца і каваль выступалі ў ролі святароў, пакліканых забяспечыць урадлівасць зямлі. Яшчэ ў сярэдзіне XX ст. у Беларусі месцамі ганчарства лічылася жаночым заняткам, і вяскоўцы з пагардай глядзелі на мужчын – Г.
У той жа час тачэнне драўлянага посуду паважалася як праца, годная мужчын ( на Гродзеншчыне). З вырабам глінянага посуду звязана шмат прыслоўяў і забабонаў.
Лічылася, што калі благое вока гляне на посуд у часе лепкі, то гаршкі ў печы паб’е Пярун. З мятай абароны посуд трэба было пакрапіць салёнай вадой або абвесці вакол тры разы падпаленай драўлянай качаргой ці выкінуць праз страху будынка, дзе абпальваўся посуд, свіны гной.
Часта ў час лепкі Г. маліўся. Калі Г. працаваў, то забаранялася зычыць яму поспеху, іначай начынне пры абпале разваліцца.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/842