ДЗЕДАВІЦА

ІЯАН БАГАСЛОЎ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    21 ТРАЎНЯ - ІЯАН БАГАСЛОЎ.

    Па царкоўным календары. Іяан Багаслоў, сын рыбака, любімы вучань Ісуса, быў адзіным з апосталаў, не загінуўшым гвалтоўнай смерцю, а ўзятым на неба жывым. Нямала ганенняў прыйшлося выпрабаваць святому пры жыцці на зямлі. Падчас пераследу хрысціян кіраўніком Неронам апостала схапілі і выслалі на паўпустынную выспу Патмос, дзе Іяан напісаў апакаліпсіс.

    У вусновых каляндарах - Іван залаты, пшанічнік. "Заганяй кабыліцу і ары пад пшаніцу". Скарбніца калектыўнага розуму, апора дакладных рашэнняў, народныя календары спаўна дзяліліся назапашаным досведам гаспадарання на зямлі.

    "Пашы дробна, сей рэдка: рэдкая сяўба да частага ў аруд не ходзіць" - парада аб яравой збажыне з стагоддзя ў стагоддзе. Тым не менш глядзі, ці гатовая ралля прыняць збожжа?

    "У полі не давай дурням волі..." "Парада дурню, што люстэрка сляпому..." Што калі гэтую паласу пад пар заняць? "Хлеб па хлебе сеяць - не малаціць, не веяць!" "На Арсеняў дзень - засявай пшаніцу".

    Не сей пшаніцу раней дубовага ліста (гэта значыць раней яго з'яўлення). "Дзень з дажджамі - грыб пойдзе слаямі". Пшаніцу сей, калі чаромха заквітнее.

    Дажджлівы дзень на Іаана Багаслова (21 траўня) - да ўраджая грыбоў. Дарэчы, прымаўкі грыбнікам на заметку: "Заквітае алешына ды бяроза - пойдуць смарчкі ды страчкі", "Як пачаў квітнець бэз - падбеглі шампіньёны"

    21 - ДЗЕНЬ ІААНА-БАГАСЛОВА І АРСЕНЯ

    На Арсеня дажджы - грыбы пойдуць. Іяан Багаслоў. Іван-Пшанічнік. На Івана Багаслова ары раллю пад пшаніцу.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz