НАПЯРЭДАДНІ ЧЫСТАГА ЧАЦВЯРГА
Напяпэдадні Чыстага чацвярга клалі пад страху хлеб, соль і мыла. З тым хлебам на Юр'я выганялі жывёлу з хлява, соль у наступным выкарыстоўвалі як сродак ад сурокаў, а мылам назаўтра да ўсходу сонца мыліся ў лазні, каб быць чыстымі (здаровымі) цэлы год.
Калі вынесены хлеб за ноч замярзаў, меркавалі, што і яравыя вымерзнуць.
Алесь Лозка
|