ДЗЕДАВІЦА

ПОКУЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПОКУЦЬ

    Вугал, кут у хаце, дзе развешваліся абразы і стаяў засланы абрусам стол. За абедам на П. займаў месца гаспадар, каля яго паслядоўна па старшынству інш. члены сям’і.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18608

    ПОКУЦЬ

    ПОКУЦЬ (чырвоны кут) — своеасаблівае сакральнае месца ў сялянскай хаце, дзе стаяў стол, а зверху вісеў абраз. Покуць мела найбольшае значэнне ў рытуальнай сістэме жыцця сялянскай хаты, з’яўляючыся найбольш каштоўнай у абрадавым сэнсе часткай хаты. У гэтым куце знаходзіліся абразы, малельныя кнігі, свянцоныя свечкі. Тут на скрыжаванні лаў у многіх хатах ставілі хлебную дзяжу як сімвал дастатку і дабрабыту. У час абраду зажынак і дажынак першы і апошні снапы ставілі на пачэснае месца ў чырвоны кут.

    • Ленсу Я. Куты роднай хаты

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%BA%D1%83%D1%86%D1%8C

    ПОКУЦЬ

    Покуць ("Чырвоны кут") - найбольш шаноўнае месца у хаце. На покуці развешвалі абразы, убраныя ўзорнымі ручнікамі, пучкі асвечаных у царкве жытнёвых каласоў i траў. Людзі, якія заходзілі ў хату, адразу ж хрысціліся i кланяліся у чырвоны кут, дзе вісела ікона. Восенню тут ставіўся самы першы сноп. А на iм каравай хлеба, пакрыты ручніком. Хлеб нельга было класщ дагары, толькі, калі гэта памінальны стол. (Як напамін пра той свет, пра адваротны бок сусвету).




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz