ДЗЕДАВІЦА

БАЛАМУЦЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАЛАМУЦЕНЬ

    Баламуцень. Валера Славук.

    Вадзяны чалавек - Баламуцень, халасцяк, які вельмі кахае жанчын. Галава нагадвае збан, твар разбрузлы, вока амаль не відаць. Скура гусіная. У яго кароценькія, тоненькія і крывыя ногі, велізарны жывот.

    Калі ў Баламуценя настае пара кахання, ён перасоўваецца ў тыя месцы возера, дзе бываюць жанчыны: купаюцца, сціраюць бялізну. Падлашчваецца да іх, каламуціць ваду, скубае за лыткі ног, скідае з муроў. Прыгледзеўшы сабе жанчыну, ён яе бялізну адганяе ў іншае месца і чапляе за курчы. Калі жанчына прыходзіць за ім, паказваецца ёй ва ўсёй сваёй красе.

    Баламуцень наводзіць на яе чары, і яна паслухмяна ідзе за ім у ваду. Баламуцень ніколі не забірае жанчын да сябе назаўжды, адпускае дахаты. Пасля гэтага жанчына ніколі не патоне. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html

    БАЛАМУЦЕНЬ

    У Падводным гаспадарстве жыве сам па сабе вадзяны чалавек, якога завуць Баламуцень. Гэта вельмі непрыгожы мужчынскі Дух. Галава яго нагадвае збан, твар азызлы, так што вачэй амаль не відаць, скура гусіная. У яго кароценькія, тоненькія і крывенькія ножкі, вялізны жывот. Баламуцень — халасцяк, але вельмі любіць жанчын.

    I калі ў Баламуценя падыходзіць пара кахання — ён праводзіць шмат часу ў тых месцах ракі ці возера, дзе звычайна часта бываюць жанчыны: ці купаюцца, ці мыюць бялізну. Баламуцень спачатку толькі жартуе з імі: муціць ваду, скідвае з кладак, шчыпае за лыткі, Гэтак адначасова ён выглядае сабе жанчыну. Бялізну той, якую ён найбольш упадабаў,

    Баламуцень заганяе да другога берага і, зачапіўшы яе за карчы, чакае. Калі жанчына прыходзіць, ён з'яўляецца перад ёю ў поўны рост. Спачатку жанчына вельмі палохаецца, але Баламуцень напускае нейкія чары, і яна паслухмяна ідзе за ім у Падводнае гаспадарства. Баламуцень ніколі не бярэ жанчын да сябе назаўсёды. Ён адпускае іх дадому, і такія жанчыны не могуць патануць нават тады, калі яны гэтага жадаюць. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/23.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz