ДЗЕДАВІЦА

ВЕСНАВОЕ АХВЯРАВАННЕ РАЦЭ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЕСНАВОЕ АХВЯРАВАННЕ РАЦЭ

    У дзень гукання вясны дзявочы гурт з песнямі-вяснянкамі напраўляўся да рэчкі. Дзяўчаты бралі дошчачку, клалі на яе хлеб, у які мацавалі свечку, запальвалі яе і асцярожна пускалі на ваду. Дошчачка плыла па рацэ, а дзяўчаты нейкі час ішлі следам і спявалі:

    Пусці, маменька, на ручэй гуляць.

    Ой, лі, ой, люлі, на ручэй гуляць.

    На ручэй гуляць, селязнёў вітаць,

    То не селезень, то не селезень,

    То ж не сізенькі, то ж мой міленькі.

    Было вядома яшчэ некалькі варыянтаў ахвяравання рацэ і ўступлення з ёю ў рытуальна-спеўны дыялог. Жанчыны і дзяўчаты, апранутыя ў самае прыгожае адзенне, ішлі да ракі і кідалі ў ваду хлеб-соль. Яны адразалі лустачку хлеба, уціскалі (уторквалі) у яе соль і кідалі ў ваду, каб плыла, а тым часам спявалі:

    Ой, вясна, вясняначка,

    Ой, ты, мая ўнучанька,

    Ой, гаю!

    Ты свяці па-летняму, па-вясенняму.

    Ой, гаю!

    Сонейка закоціцца, вясна не праходзіцца.

    Ой, гаю.

    У асобных мясцінах дзяўчаты кідалі ў раку печыва -- «птушачкі», «булачкі», «галёпы». Адначасова гэта была і варажба дзяўчат аб сваёй долі на будучы год. Лічылася, калі кавалачак хлеба паплыве далёка, то дзяўчына пойдзе замуж, калі ж хлеб прыб’ецца да берага, ёй давядзецца яшчэ год хадзіць у дзеўках. У вёсцы Палессе Чачэрскага раёна абрад меў яшчэ больш складанае ўвасабленне. Хлопцы майстравалі плыт, мацавалі на шостцы старое прасмаленае кола, падпальвалі яго і таксама пускалі па рацэ. Гурт жанчын і дзяўчат ішоў па беразе ўслед і спяваў песні-загуканні:

    Чаго, вясна, на ніз пайшла?

    Што крутыя горы -- гу!

    Чаго, дзеўка, замуж пайшла,

    Што чорны бровы -- гу!

    Броўкі ж мае чарненькі,

    Прапала я з вамі -- гу!

    Нельга выйсці на вуліцу

    Да й за варатамі -- гу!

    Усе ворагі спаць палеглі,

    Пайду, пагуляю -- гу!

    Кліча маці вячэраці,

    Хоць і хлеба есці -- гу!

    Я не хочу хлеба есці,

    Хочу паляніцы -- гу!

    Я не хочу дзеўкай быць,

    Хочу маладзіцай -- гу!

    У Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці гуканне вясны было спалучана з рытуалам развітання з зімой, якую ўвасабляла зробленае з саломы пудзіла. Яго неслі да рэчкі, падпальвалі і пускалі па рэчцы. Гэту справу рабіў толькі мужчына.

    Аўтар: «Народня газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f676b3abc7a8c90e.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz