ДЗЕДАВІЦА

ВАРЛІВОКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАРЛІВОКА

    Персанаж, які па сваіх рысах набліжаецца да Бабы Ягі і старога “ростам з кокаць, барада з локаць, вочы па яблыку”, вядомы са Смаленшчыны. В. мае адну нагу ў дзіравым боце, нос “кручком”, бараду “клачком” і жалезны кастыль.

    На ягоным ілбе ёсць “смаршчына”, а сам ён, калі ідзе, “зубы скаліць”. Гэтае апісанне наводзіць на думку, што В. – жывы нябожчык. Паводле казкі В. забівае трох унучак і жонку старога, што сцераглі гарох.

    Стары ўзяў кій і пайшоў да В. Па дарозе яму сустрэліся качар, вяровачка і жолуд. Апошні выбіў В. у ягонай хаце апошняе вока, вяровачка спутала В. нагу, а стары з качарам дабілі яго.

    Можна меркаваць, што імя гэтага персанажа паходзіць ад балтыйскай асновы са значэннем “жабка” (параўн. літ. Varle “жабка”) і азначае “той, хто мае жабіна вока”, параўн. таксама “вірлавокі” – з вылупленымі вачыма. Выпучанае вока само па сабе можа маркіраваць хтанічную істоту (параўн. жабіну галаву Ведзьмы малочнай).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/312




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz