ДАШУБА
ДАШУБА - Сонца, сын Сварога: "і пасля (пасля Сварога) царствова сынъ его именем Солнце, его-же наричють Дажьбогъ... Солнце-царь, сын Свароговъ, еже есть Дажъбогь, бе бо муж силен» (Іпацьцеўскі летапіс). Любоў да сонца славянамі засведчана шматлікімі паданнямі і помнікамі. «Слово о полку Игореве» кажа пра славян, як пра ўнукаў сонца-Дажбога.
Як свяціла вечна-чыстае, асляпляльнае ў сваім ззянні, якое абуджае зямное жыццё, сонца шанавалася бажаством добрым, міласердым; імя яго зрабілася сінонімам шчасця.
Сонца - творца ўраджаяў, падавец ежы, і таму заступнік усіх бедных і сіратлівых. Разам з тым сонца з'яўляецца і карнікам усякага зла, г.зн. па першапачатковым гледжанні - карнікам нячыстай сілы цемры і холада, а потым і маральнага зла - няпраўды і нячэснасці.
Паэтычны заклён, звернуты Яраслаўнаю да сонца, дыхае гэтай старажытнаю вераю ў каральную магутнасць дзённага свяціла: «Светлое и тресветлое Солнце! всем тепло и красно еси; чему, господине, простое, горячюю свою лучю на ладе вой, в поле безводне жаждою им лучи (луки) спряже, тугою им тули затче?»
У славакаў ёсць такое паданне: калі Сонца гатова выйсці са сваіх палацаў, каб здзейсніць дзённы шпацыр па белым свету, то нячыстая сіла збіраецца і чакае яго з'яўлення, спадзяючыся захапіць бажаство дня і забіць яго. Але пры адным набліжэнні Сонца яна разбягаецца, адчуваючы сваё бяссілле.
Кожны дзень паўтараецца барацьба і кожны раз перамагае Сонца. Па агульным германскім і славянскім павер'і збіраць лячэбную траву, чэрпаць гаючую ваду і прамаўляць заклёны супраць чар і хвароб лепш за ўсё на ўзыходзе яснага сонца, на раннім ранішнім світанку, бо з першымі сонечнымі прамянямі знішчаецца ўплыў злых духаў і бурыцца ўсякае вядзьмарства; вядома, што крык пеўня, які прадказвае раніцу, так страшаны нячыстай сіле, што яна адразу ж знікае, як толькі яго ўчуе. (Славянская міталегія)
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=1
|