БАВІЦЦА ЦАЦКАМІ
У маленстве імкнуліся вызначыць род будучай дзейнасці дзіцяці. У беларусаў існавала такое павер'е: калі дзіця пачынала праяўляць цікавасць да навакольнага свету, рэчаў («бавіцца цацкамі»), бацькі клалі на стол кнігу, грошы, сякеру, зярняты, лён і іншыя прадметы і глядзелі, за што возьмецца дзіця. Лічылася, за які прадмет адразу яно ўхопіцца, такім рамяством будзе займацца ўсё жыццё.
Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/cacki
|