КУПАЛЬСКI I ЖНIЎНЫ ВЯНКI
Вянок: вянок з лугавых кветак i траў стаў абавязковым атрыбутам галоўнага летняга святкавання – Купалля. Хлопцы i дзяўчаты выкарыстоўвалi вянкi, каб даведацца пра сваю будучыню. Таксама, як i на Тройцу, iх кiдалi ў раку – патоне, прыстане да берага або паплыве далёка, у чужую старану; клалi на ноч пад падушку з надзеяй убачыць прароцкi сон; закiдвалi на высокае дрэва – калi вянок зачэпiцца за яго галiны з першага разу, то вяселле будзе ў гэтым годзе.
Людзi старэйшага пакалення захоўвалi купальскiя вянкi на працягу ўсяго года як надзейны абярэг ад чараўнiцтва: купальскiя вянкi развешвалi па сценах хаты, у хляве, надзявалi на рогi карове i г. д.
Для таго, каб купальскi вянок валодаў большай магiчнай сiлай, яго неабходна было сплесцi на свiтаннi, у поўнай маўклiвасцi, з няцотнай колькасцi траў, дадаючы туды травы з моцным пахам i пякучыя раслiны (напрыклад, палын, крапiву-жычку). У час заканчэння жнiва плялi вянок з апошнiх зжатых цi сабраных з поля каласоў пшанiцы, жыта, ячменю, аўса.
У некаторых рэгiёнах Беларусi на працягу ўсяго жнiва збiралi падвоеныя каласы – «спарышы» – сiмвал дабрабыту i прыбытку, якiя потым дадавалi ў гэты вянок. Вянок упрыгожвалi папяровымi стужкамi, гронкамi рабiны, калiны.
Звычайна «жнiўны» вянок плялi дзяўчаты, а потым урачыста апраналi яго на галаву лепшай жняi. У Беларусi такая дзяўчына, самая прыгожая i спрытная, звалася Багiня цi Талака.
У некаторых рэгiёнах такiм вянком каранавалi лепшага хлопца, якi браў удзел у жнiве. Жнiўны вянок захоўвалi на працягу года ў «чырвоным» куце або вешалi на дзвярах.
Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».
Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/b35f95ffca387848.html
|