ДЗЕДАВІЦА

НАПАСЦЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НАПАСЦЬ

    Вёз чалавек у горад пшаніцу прадаваць. Сустрэлася яму па дарозе баба з кавальскім молатам на плячы.

    I просіць жаласліва:

    — Падвязі, чалавеча, мой молат.

    — Добра, падвязу. Укінула баба молат на воз, а сама побач пешкі ідзе.

    Потым пытаеца:

    — Скажы, гаспадарыку, а ці молішся ты Богу ад злой напасці?

    — Навошта мне маліцца? — здзівіўся чалавек.

    — Яна і так да мяне не прычэпіцца.

    — А ты маліся, дзетка, — няўхвальна заківала галавой старая, — бо пашкадуеш, што не маліўся… Сказала так і залезла на воз. Едуць далей. Пад’язджаюць да горада, баба зноў пра сваё:

    — А чаму ты не молішся ад напасці? Маўчыць чалавек, а сам сабе думае: «Што з дурною бабаю гаманіць…» Яна ж не сунімаеца, зноў са сваім пытаннем лезе. Так дапякла, аж чалавек прыгразіў:

    — Сядзі, калі сядзіш, бо папру з воза! Нарэшце прыехалі на кірмаш. Выпраг гаспадар коні, паставіў каля воза, сена падкінуў. А баба не злазіць, сядзіць на мяхах з пшаніцай.

    — Бяры свой молат ды ідзі, куды табе трэба, — кажа ёй чалавек. А яна на ўвесь кірмаш:

    — Ты чаго прывязаўся да майго воза? Прывезла твой молат, дык яшчэ лаешся!..

    Усчалася сварка. Прыбегла паліцыя.

    — Што тут здарылася? Чалавек кажа, што ён падвёз бабу, а баба бубніць, што яна яго падвезла. Вядома, усе заступаюца за бабу, бо кавальскі молат не для жаночых рук. Хацелі ўжо гаспадара ў астрог валачы.

    Давай ён маліца, хрысціцца і плакаць:

    — I не сніў, — кажа, — і не думаў, што такая напасць прычэпіцца!..

    Зарагатала тут баба і злезла з воза.

    — Глядзі, чалавеча, помні, што я па дарозе табе казала, бо завуць мяне — Напасць. Сказала так і знікла, як скрозь зямлю правалілася.

    Крыніца: http://skarby.in/napasc.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz