АКСІННЯ-ПАЎЗІМІЦА
6/24 лютага. Прападобная Ксенія, якая нібыта дзяліла зіму папалам, звалася ў народзе Аксінняй-паўзіміцай. Кепскае надвор'е ў гэты дзень сведчыла аб працягласці зімы. Як пераконвалі сялянскія назіранні, «калі на Аксінню дарогу перамяце, то і корм падмяце» — г. зн. зіма затрымаецца і хатняя жывёла паесць усе нарыхтаваныя яе запасы.
АКСІННЯ ПАЎХЛЕБНIЦА, ПАЎЗIМНIЦА, КСЕНЯ
У народным календары святая Аксiння атрымала iмя паўзiмнiцы i паўхлебнiцы, таму, што азiмае зерне праляжала палову тэрмiну да ўзыходу, ды й старога хлеба з’едзена палова, а г.зн., што палова тэрмiну засталася i да ўраджаю новага хлеба: "З дня прападобнай Ксенii лiчаць, што да новага хлеба патрэбна столькi ж, колькi ўжо з’едзена, таму i паўхлебнiца!" - Блажэнная Ксенiя Пецярбургская, у iмя Хрыста юродзiвая, нарадзiлся ў першай палове 18 стагоддзя i жыла з мужам у Санкт-Пецярбургу, але на 26-м годзе жыцця страцiла мужа.
Гэта падзея вельмi моцна паўплывала на Ксенiю, яна раздала ўсю сваю маёмасць галоце i абрала для сябе цяжкi i складаны шлях юродства ў iмя Хрыста, назвала сябе iмем памерлага мужа. За вялiкiя подзвiгi i цярплiвасць Бог надзялiў яе дарам прадбачання. Тыя, да каго яна завiтвала, пазней былi шчаслiвыя i мелi поспех у справах. Па сённяшнi дзень да яе магiлы наведваюцца паломнiкi, знаходзяць абарону i заступнiцтва ў Блажэннай Ксенii, першай Пецярбургскай святой.
- Святая Ксенiя стала заступнiцай i ахоўнiцай сям’i, дабрабыту i ахвяравальнiцай розуму дзецям. I па сённяшнi дзень да яе звяртаюцца з малiтвамi i просьбамi.
- У асяроддзi беларусаў "хадзiлi" так званыя хiтрыкi i наконт розуму дзiцяцi. Так, пры першым рытуальным купаннi дзiцяцi побач абавязкова клалi Бiблiю цi кнiжыцу, каб разумным расло.
- Дзiця не стрыглi да года, каб "не скарацiць" розум.
- Ведалi, што нельга есцi, калi чытаеш, каб "не заесцi" свой розум. У гэты дзень назiралi за надвор’ем, каб зазiрнуць у будучыню: Якая Аксiння, такая i вясна. Добрае цiхае надвор’е на Паўхлебнiцу — будзе прыгожая вясна. Калi на Аксiнню завея, то ўвесь корм падмяце (г.зн. зiма яшчэ доўгая будзе).
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
|