ДЗЕДАВІЦА

КАЛЯДНЫЯ ВАРОЖБЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 44
    Гасцей: 44
    Карыстальнікаў: 0

    ДАЙ БОЖА ЗНАЦЬ, З КІМ ВЕК ВЕКАВАЦЬ

    Калядныя варожбы. 17 студзеня — апошні дзень для калядных варожбаў. У гэты вечар дзяўчаты выходзілі на двор прыкмячаць зоры. Старэйшая паважаная ў грамадзе дзяўчына выходзіла з караваем, другая ў песні прасіла зоры прадказаць вяселле.

    Але калі на небе бачылі “Дзявоцкія зоры” (лінія зор па Млечным шляху), ціха сыходзілі дадому — яны прадказвалі яшчэ адзін год дзявоцкага жыцця. У большай ступені прыадчыніць таямніцы свайго заўтрашняга дня імкнуліся дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту.

    Ім трэба было рыхтавацца да пераходу ў іншую, чужую сям’ю, таму, вядома ж, карцела даведацца, адкуль, з якога боку будзе хлопец, чыйго роду ён будзе, як да яго ставяцца радзіна і аднавяскоўцы, якім характарам надзяліў яго Бог, да чаго ён здатны і якім гаспадаром стане з цягам часу. Прывядзём некалькі прыкладаў калядных варожбаў, якімі ў свой час карысталіся дзяўчаты.

    1. Дзяўчына брала трошкі куцці (дакладней, яе трэба было ўзяць неўпрыкмет, каб ніхто не бачыў) і перад тым, як легчы спаць, клала пад падушку. Затым пад ложак ставіла міску з вадой, цераз якую клала лучыну. Кладучыся спаць, дзяўчына пра сябе прамаўляла наступныя словы: Хто мяне па кладачцы правядзе, той мяне замуж возьме. Пры гэтым ні ў час варажбы, ні пасля (аж да самай раніцы) нельга было ні з кім размаўляць.

    2. У калядную ноч дзяўчаты бралі тыя стужкі, што ў косах насілі, прывязвалі на вішню (толькі на вішню, а не якое-небудзь іншае дрэва). Гэтыя стужкі (адна з іх сімвалізавала суджанага, другая — саму дзяўчыну) перапляталі паміж сабой, пры гэтым прасілі, каб прысніўся або знайшоўся суджаны. Стужкі пакідалі на дрэве на ўсю ноч.

    3. Варажба “Калодзеж мералі”. Вечарам да калодзежа падыходзілі дзяўчаты, бралі вочап і рукамі па чарзе хапаліся за яго. Якая з іх апошняй зверху закрые вочап, тая першая і замуж пойдзе.

    4. Варажба “Замкнуць вядро”. Дзве сяброўкі набіраюць у калодзежы вядро вады, нясуць яго ў хату і ставяць на лаву. Затым бяруць замок і “замыкаюць вядро”. Пасля гэтага кладуцца спаць, не сказаўшы ніводнага слова. Ноччу павінен быў прысніцца той, хто прыйдзе “адамкнуць”вядро.

    5. Варажба на дровах. У хляве або ў паветцы дзяўчына набірае ахапак дроў, прыносіць у хату, кладзе каля печы і лічыць: калі пара будзе — замуж пойдзе, калі няпара — то не.

    6. Варажба на аладках. Дзяўчаты раніцай напякуць аладак, па адной схаваюць. Вечарам збяруцца ў чыёй-небудзь хаце і пачынаюць варажыць. На ўслон кожная з прысутных дзяўчат кладзе сваю аладку, а затым у хату прыводзяць сабаку. Чыю аладку схопіць першую, тая хутчэй за ўсіх замуж пойдзе.

    7. Варажба на волаве. Адна дзяўчына садзіцца на ўслон, другая становіцца за яе спінай, бярэ расплаўленае волава і вылівае над галавой у міску з вадой. Потым глядзяць, якая выява атрымалася. Калі вянок — замуж пойдзе, калі калыска — дзіця народзіць.

    8. Варажба на плоце. Дзяўчына выбягала на вуліцу і рукамі абхоплівала плот. Затым лічыла штакеціны. Калі ў пару будзе — замуж пойдзе, калі няцот — у дзеўках засядзіцца.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=18857




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz