ПІЛА.
Забяспечаная добрым дзясяткам вострых зубоў, піла дзіўна нагадвала пашчу драпежніка, і гэтае падабенства, па бачным, абумовіла яе выкарыстанне ў якасці жывёлагадоўчага засцярогу. "Як быдла першы раз выганяюуь, на парог, на правы бок, клалі што-небудзь жалезнае - пілу…" (Беларусь).