НЕБА
У міфалогіі важнейшая частка космасу, вяршыня сусветнай гары, дзежывуць багі, дом усяго свету (дом, які ўтварае сцены і дах над падлогай – зямлёй). Паводле ўяўленняў беларусаў Магілёўшчыны, Н. – гэта шарападобная гара з лёду, якая канцамі абапіраецца на моры.
На Н. жывуць Бог і яго світа. Бог там запісвае ўсе добрыя і ліхія справы людзей для ўсеагульнага страшнага суда. Н. і зямля ў міфах лічацца вялікімі бацькамі. Гэта вярхоўная шлюбная пара. Н. дзейнічае як мужчынская пладатворная сіла – пралівае на зямлю свае прмні і дождж.
Згодна з некаторымі фальклорнымі запісамі са Случчыны, Н. складаецца з сямі столак, ці ярусаў. На сёмым Н. жыве Бог, а людзі бачаць толькі першае Н.
Шэраг звестак дазваляе рэканструяваць міф пра каменнае Н. На Н. абавязкова жыве бог Грому. У зямной рэальнасці рэпрэзентамі Н. лічацца ўзгоркі, ўзвышшы, а таксама вяршаліна Сусветнага дрэва. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
НЕБА
Неба — гэта велізарны купал, які мае сем столак. Богі жывуць на сёмым Небе ў вялікім палацы. 3 чаго зроблена Неба, ніхто не ведае. Перш Неба падыходзіла да зямлі і можна было на яго ўзыходзіць. Але як людзі пачалі парушаць боскія запаветы, то Белбог аддзяліў Неба ад зямлі і закрыў дарогу на яго.
Мы бачым толькі першае Неба, ды і тое прыхавана ад нас вадою, а што там вышэй — ніхто не бачыў. Напачатку было два сонцы, таму ніколі не было ночы. Але гэта было вельмі недаспадобы Чарнабогу. Ён раззлаваўся на адно з сонцаў, наслаў Змея, які так высмактаў сонца, непажаданае Богу, што яно стала сусім бледным — і завецца яно з той пары ўжо месяцам і свеціць толькі ноччу.
Сонца рана падымаецца з-за зямлі і коціцца па Небе на захад. Кожны вечар яно купаецца ў моры. Потым нанач заходзіць пад зямлю і там адпачывае, а раніцай зноў падымаецца. Сонца — гэта той агонь, што грэе неба, каб там было цёпла. Няма на свеце мацней агню, чым сонечны агонь.
Ад сонца ўсяму на свеце радасна, бо яно свеціць, грэе ды дае рост усялякай расліне і жывёлам. Сонейка ніколі не злуе, яно заўжды ласкава пазірае на свет ды песціць людзей і ўсё жывое, як матка сваіх дзетах. Навыперадкі з сонцам ходзіць месяц, але ніяк не можа яго дагнаць. Калі месяц састарыцца, Бог крышыць яго на зоры.
Адзін кавалачак месяца ён кладзе ў дзяжу на закваску. Зоры ападаюць туды, з іх утвараецца рошчына, цеста падыходзіць і пераліваецца цераз край. Гэтак нараджаецца месяц. Месяц мае вялікую ўладу над раслінамі, жывёлай, людзьмі і нават надвор'ем. Калі на небе з'яўляецца Мятла, гэта папярэджанне людзям аб вялікім няшчасці, якое іх чакае: войны, голад, мор на людзей ці на скаціну.
Калі вайна — то вялікая, у час якой загіне шмат людзей, а ў каторы бок спушчаны рогі Мятлы, той край будзе змецены дашчэнту. Чараўнікі кажуць, што некалі прыйдзе такая страшэнная Мятла, што закрые ўсё неба, а потым ляжа на зямлю. Усе і ўсё загіне, і будзе канец свету. Першае Неба ўтрымлівае ваду.
Ваду на неба цягне з мораў, рэк, азёраў і балотаў Вясёлка. Яна апускае адзін канец у мора, ці ў раку, ці ў балота і як труба ўцягвае ваду. Весёлка бярэ ваду падчас з усім, што ў ёй ёсць. I калі б чалавек у той час падышоў, то ўцягнула б і яго. Таму маткі не дазваляюць сваім дзецям выходзіць на двор, калі на небе з'яўляецца Вясёлка і тым больш забараняюць бегаць па вадзе.
Вясёлка ўцягвае ваду ў сябе, а вада гэтая ідзе ў хмары. Потым хмары разносяць ваду па ўсім свеце. Вада прасяваецца праз хмары, бы праз сіта, і падае на зямлю дажджом. Калі хмары прадзяруцца, тады ліне дождж як з вядра, а з ім разам падаюць і кавалкі хмар. Людзі нярэдка знаходзяць пасля дажджу гэтыя кавалкі.
Па знешнім выглядзе іх можна параўнаць са студнем — яны так і трасуцца, але на смак гідкія. Хоць бы як захмарылася, але пакуль Весёлка не накачае вады — дождж не пойдзе. Дождж мае некалькі назваў у залежнасці ад пары года, у якую ідзе, і ад акалічнасцяў, у якіх ён ці неабходны, ці непажаданы. Дождж ад Ярылавага дня аж да ўтварэння жытнёвага зерня завецца «хлебавік», падчас жніва — «гніляк»; у той самы час, але праліўны— проста «лівун».
Восеньскі дробны дождж — «негадзь» альбо «халяпа». Дождж Бог пасылае на карысць людзям, але ніколі не можа дагадзіць усім, бо аднаму трэба дождж, а другому—пагода. Град робіцца з таго, што на небе замярзае тая вада, што сачыцца праз нябесныя шчыліны. Лёд адрываецца ад неба і падае на хмары.
Там ён таўчэцца на дробныя кавалкі. Як Бог хоча пакараць людзей, то і загадвае сваім памагатым зграбаць той лёд на зямлю. Маленькі град, які не шкоДзіць ніве, робіцца так: ёсць такія вялікія горы, на якіх ляжыць снег, а на ім— шарбн. Хмары чапляюцца за тыя горы, заграбаюць з сабою той шарон, разносяць па свеце ды і рассыпаюць дзе трапіцца. На першым Небе размяшчаюцца зоркі. На поўначы заўжды стаіць Воз, у які запрэжаны мядзведзі.
Сітка — гэта тыя свечкі, якія гараць на Небе там, куды збіраюцца душы продкаў. Вечарніца — вячэр-няя зорка, якую Бог пасылае агледзець зямлю, пакуль наступіць цемень ночы, Зарніца — вялікая і вельмі ясная зорка, якая свеціць да самай раніцы. Яна будзіць людзей і кліча іх на працу.
Зорак на небе столькі, колькі людзей на свеце. Калі нараджаецца чалавек, то Бог запальвае на небе зорку. Кожны чалавек мае сваю зорку. Калі нараджаецца дзіця, Бог на небе запальвае новую зорку, каб было пароўну і зорак, і людзей. Падзенне зоркі азначае смерць чалавека ў гэтую хвіліну.
Зорка зрываецца з месца і знікае ў прасторы. Некаторыя людзі знаходзілі зоркі, якія ўпалі на зямлю( і нават насілі іх у розных аздабленнях, Уласцівасць гэтых зорак такая, што староннія бачаць і цешацца іх прыгажосцю, а ўладальнік ці той, хто ўпрыгожвае сябе зоркаю, бачыць у ёй толькі просты камень. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/4.htm
НЕБА
Неба мае сем пластоў. Гэта велізарны купал, зроблены са шкла. Чалавек бачыць толькі першае неба, на якім размяшчаюцца зоркі. Першае неба таксама ўтрымлівае ваду, якую на неба паднімае радуга, апусціўшы адзін канец у мора ці раку. Вада трапляе ў хмары і разносіцца па ўсім свеце, прасейваецца праз аблокі, як праз сіта, і дажджом л’ецца на зямлю.
Калі аблокі моцна прарвуцца, дождж ілье як з цэбра. Сонца раненько паднімаецца з-за землі і коціцца па небе на захад. Кожны вечар яно купаецца. Уначы заходзіць пад зямлю і там адпачывае, а з прыходам новага дня зноў паднімаецца. Сонца - гэта той агонь, які грэе неба. Няма на свеце мацней агню, чым сонечны.
На першым небе людзі могуць таксама назіраць найпрыгожыя зоркі і сузор'і: Сітка, Паланіца, Вячэрніца, Воз і іншыя, кожнае з якіх адыгрывае вызначаную ролю ў жыцці людзей. Паланіца - вялікая зорка, якая свеціць да ранняй раніцы. Яна будзіць людзей і кліча іх на працу. Вячэрніца - вячэрняя зорка. Бог пасылае яе агледзець зямлю, перш чым наступіць цемра Ночы.
На поўначы заўсёды стаіць Воз, у які запрэжаны мядзведзі. Зорак на Небе гэтулькі, колькі на свеце людзей. Калі нараджаецца чалавек. Бог запальвае на небе зорку, а калі чалавек памірае, яго зорка падае з неба. Млечны Шлях Бог стварыў, каб птушкі ведалі, як ляцець у Вырай. Таму яго ў народзе завуць Гусіным шляхам, ці Птушынай дарогай.
Калі Месяц састарэе, Бог крышыць яго на зоркі. Адзін кавалачак месяца кладзе ў дзежку, на закваску: паднімаецца рошчына, цеста падыходзіць і пераліваецца праз край. Так нараджаецца малады Месяц. З'яўленне на небе Мятлы (каметы) - папярэджанне людзям пра вялікае няшчасце, якое іх чакае: вайна, голад, мор на людзей ці быдла.
Богі жывуць на сёмым небе ў вялікім палацы. Уладар неба - Сварог. Богі не толькі ведаюць аб усім, што дзеецца на зямлі, але і актыўна ўмешваюцца ў адбываўшаеся. Часам яны робяць гэта самі, але часцей праз пасярэднікаў, якія перадаюць іх волю людзям. Як правіла, пасярэднікамі паміж багамі і людзьмі бываюць духі.
Гэта міфалагічныя істоты, падпарадкаваныя багам, звычайна злучаныя з жыццёвым асяроддзем чалавека ці прыродай. Яны ўвесь час знаходзяцца ва ўзаемадзеянні з чалавекам. Духі па загаду багоў дапамагаюць ці шкодзяць чалавеку. У іх свая іерархія, ёсць галоўныя, якім падпарадкоўваюцца астатнія.
Пасланцамі багоў могуць быць і птушкі. Прарочымі птушкамі з'яўляюцца арол, крумкач, сарока, зязюля, сава. Усе яны могуць прадказваць лёсы, аднак трэба разумець іх мову. Чарадзеі - разумеюць, таму ўмеюць прадказваць будучыню. Найболей моцным чарадзеям гэтыя птушкі служаць, выконваючы іх даручэнні. (Беларуская міталогія).
Крыніцы: журнал «Нёман», 3-2001
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com
Сайт: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html