ДЗЕДАВІЦА

ВIШНЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВIШНЯ

    Вiшня ў народнай творчасцi ўсходнiх славян заўсёды сiмвалiзавала жанчыну, жаночы лёс, цнатлiвасць, каханне. У хрысцiянстве вiшня стала сiмвалам добрых пачынанняў, часам на абразах Ісус Хрыстос трымае ў руках галiнкi цi ягады вiшнi. Пасля першага рытуальнага купання дзяўчынкi ваду вылiвалi пад вiшню, каб тая была такой жа стройнай i прыгожай.

    Часцей за ўсё менавiта галiнкi вiшнi выкарыстоўвалi ў варожбах. У Беларусi, ва Украiне i ў Расii вядомы звычай адразаць галiнкi вiшнi (чарэшнi) у днi святых Андрэя, Кацярыны, Варвары i ставiць iх у вiльготны пясок цi суглiнак. Калi яны пачыналi цвiсцi напярэдаднi Раства Хрыстовага цi Новага года, гэта прадказвала дзяўчыне хуткае вяселле, а iншым дамачадцам шчаслiвы, удалы, ураджайны год.

    Калi ж галiнкi не ажывалi, гэта было дрэнным знакам. Аднак у некаторых рэгiёнах такiя дзеяннi лiчылiся вялiкiм грахом, таму што нельга было прымушаць дрэўца цвiсцi насуперак прыродзе. Калi вiшня ў садзе цвiла двойчы на год — вясной i ўвосень — гэта прадказвала смерць кагосьцi са сваякоў.

    У народнай медыцыне выкарыстоўвалi сок вiшнёвых ягад, якi дапамагаў ад жаўтухi, адвар сушаных ягад — пры захворваннях страўнiка, лiсце выкарыстоўвалi як кампрэс ад галаўнога болю. Па стане лiсця на вiшнi меркавалi аб будучай зiме: пакуль лiсце на дрэве, колькi б снегу нi было — усе адно растане.

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz