ПЕРАСТУПІЦЬ ПРАЗ НЕЧЫЯ ВЫЦЯГНУТЫЯ НОГІ
Пераступіць праз нечыя выцягнутыя ногі - перапыніць яго рост. Калі такое здарылася, трэба тут жа перасягнуць назад. - Сэнс павер'я - у забароне "перарываць", сімвалічна парушаць цэласць.
З побытавага пункта гледжання вельмі карысная перасцярога для самога прысутнага: у цеснаце не выцягвай ногі, паколькі гэта замінае астатнім.