НЕ ВЫНОСЬЦЕ МЫЛА З ЛАЗНІ
Славяне здавён будавалі невялікія драўляныя пабудовы для мыцця — лазні. У народных павер’ях лазня — неабходнае ў сялянскім быце месца, ачышчальнае і аздараўленчае, — стала прытулкам дэманічных істот.
У лазні не толькі мыліся, але і выконвалі сямейныя абрады, варажылі, нараджалі дзяцей. У адносінах да лазні ў культуры славянскага народа было выпрацавана шмат правіл, парушаць якія катэгарычна забаранялася.
Лічылася, што непавага да лазні адмоўна праявіцца на здароўі ўсіх членаў сям’і.
* Перад уваходам у лазню абавязкова хрысціліся.
* Пры ўваходзе ў лазню прасілі ў гаспадара-лазніка дазволу папарыцца — палепшыць здароўе, выходзілі — дзякавалі яму.
* У лазні забаранялася гучна размаўляць, спяваць, сварыцца.
* У лазню не ўносілі крыжы і іконы. * Не хадзілі ў лазню ў святочныя (“святыя”) дні.
* На месцы былой (зруйнаванай, разбуранай) лазні ніколі не будавалі хату.
* Вада ў лазні, няхай сабе нават самая чыстая, лічылася непрыдатнай для піцця.
* Забаранялася ўваходзіць у лазню з “трэцім” парам: у гэты час парыўся лазнік.
Усе прыставанні для мыцця, якія знаходзіліся ў лазні, лічыліся небяспечнымі для людзей, таму іх ніколі не выносілі з лазні і тым больш не неслі ў хату.
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=23872
МЫЛА.
Сродак, які чысціць, напроста звязаны са стыхіяй вады, і здольны ачысціць/зберагчы ад шкоднага уплыву. "Мыла за пазухай - ратуе ад псуты".