ЛАЗЬБІНЫ
Частаванне ў дзень асноўнага медазбору. У мінулым звычай быў пашыраны сярод пчаляроў, якія трымалі супольных пчол. На Л. запрашаліся сваякі, сябры, бліжэйшыя суседзі.
За святочны стол садзіліся пасля падрэзкі і размеркавання мёду паміж супольнікамі. За бяседай абмяркоўвалі гаспадарчыя справы па ўтрыманні сябэрных пчол, вызначалі абавязкі кожнага супольніка на наступны год, дзяліліся навінамі, спявалі песні.
З дакладнай этнаграфічнай верагоднасцю Л. апісаў Я. Колас у паэме “Новая зямля” (раздзал “Падгляд пчол”).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/16216