ДЗЕДАВІЦА

ВЕСНАВОЕ ЎШАНАВАННЕ ЗЯМЛІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 51
    Гасцей: 51
    Карыстальнікаў: 0

    ВЕСНАВОЕ ЎШАНАВАННЕ ЗЯМЛІ

    На Дабравешчанне зямля «прачынаецца і адчыняе свае нетры». Вялікім грахом лічылася чапаць яе ў гэты дзень – араць, гарадзіць плот, забіваць калы. Паўсюдна лічылі, што калы, забітыя ў зямлю да ворыва і сяўбы, «забіваюць» урадлівасць, і пасеянае зерне можа не прарасці.

    Вясковы люд строга сачыў за тым, каб ніхто да Дабравешчання не ўваткнуў у зямлю аніякай галінкі, каб не патурбаваць яе раней часу. Лічылася, што такія парушэнні выклікаюць халодную вясну і засушлівае лета. У дзень Светлага Уваскрасення Хрыстовага дзеці збіраліся на пагорках і пачыналі качаць чырвоныя яйкі.

    Для іх гэта была простая святочная забава, а дарослы люд глядзеў на гэта зусім інакш: яйка – сімвал новага жыцця, таму непасрэдным дотыкам да зямлі яно павінна было абудзіць жыватворныя сілы карміцелькі.

    З той самай мэтай шалупінне велікодных яек і іншыя рэшткі святочнай ежы закопвалі на жытнёвай ніве або на агародзе. Радаўніца, як і Дабравешчанне, з'яўлялася той сакральна-магічнай мяжой, якая, з аднаго боку, стрымлівала працу на зямлі, а з другога – наадварот, дазваляла яе распачынаць.

    Залатое правіла народнай культуры патрабавала: перш чым пачаць наводзіць парадак на сваім прысядзібным участку, трэба было пайсці і навесці парадак на магілах сваіх продкаў, каб заручыцца іх падтрымкай.

    Таму нават калі Радаўніца адзначаецца даволі позна, то ўсё роўна спачатку наводзіцца парадак на могілках, а затым ужо гаспадар распачынае ворыва і сяўбу. Іакаў, Якаў (13 мая).

    У народным асяроддзі пра гэты дзень казалі: «На Якава зямля ніякая», і таму катэгарычна забаранялі што-небудзь у гэты дзень садзіць або сеяць. Для старажытных славянскіх вераванняў характэрная персаніфікацыя зямлі. Яна, як і чалавек, можа спаць, абудзіцца, зацяжарыць, урадзіць, стагнаць, плакаць, таму на працягу года былі дні, калі яна святкавала «свае імяніны».

    Заўважалі, што «на Сямёна Зілота – 23 мая – у зямлі імяніны». Лічылі, што ў гэты дзень нельга араць, сеяць, гарадзіць плот, таму што зямля адпачывае. Духаў дзень (першы панядзелак пасля Тройцы) Дзень найвялікшага шанавання зямлі.

    У некаторых мясцінах Беларусі існаваў выключны па сваім эмацыйным змесце звычай: жанчыны выходзілі ў поле, станавіліся на калені і тройчы цалавалі зямлю, называючы яе імянінніцай.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/b311401d2709e4d5.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz