ПОЯС, ПАС
Частка традыцыйнага беларускага строю, якая надавала адзенню цэласны выгляд. П. валодае разнастайнымі магічнымі ўласцівасцямі, ахоўвае цела ад хваробаў і няшчасцяў (“без пояса хадзіць грэх, а падпярэзанага чалавека і д’ябал баіцца, і лясун у лесе не завядзе”). П. быў сімвалам моцы ў дачыненні да мужчынскага пачатку і сімвалам цнатлівасці ў дачыненні да жанчын. Слова “расперазацца” захоўвае ўяўленні пра чалавека, які адмовіўся ад агульнапрынятых нормаў і правіл.
Адсутнасць П. лічылася прыкметай прыналежнасці да хтанічнага свету. П. суправаджаў большасць абрадаў праз усё жыццё чалавека. Цяжарная жанчына ў тым выпадку, калі спужаецца чаго – небудзь, павінна была вялікі палец левай рукі засунуць за П. У радзіннай абраднасці развязаны П. быў знакам невіліравання сімвалічнай агароджы, што мусіла спрыяць уваходу ў жыццё новага чалавека.
Але паралельна вядома і рытуальнае апаясванне жывата парадзіхі П. П. спавівалі немаўля. П. лічыўся цудадзейным прадметам, які дапамагае хлопцу ў час выпрабаванняў. Казачны герой лезе на П. у “трыдзевятае царства”. П. выкарыстоўваўся ў дзявочых калядных варожбах. П. быў надзелены здольнасцю пераўтвараць людзей у ваўкоў з магчымасцю зваротнага пераўтварэння ўчалавечы выгляд. П., замоўленым праклёнам, падпярэзваюць ваўкалака, і ён становіцца ваўком да таго часу, пакуль П. не сатрэцца ці не будзе парваны.
У паданнях пра змяінага цара ці караля, каб здабыць ражок з яго кароны, неабходна паслаць упоперак шляху паўзуна чырвоны П. Гаспадар пры пераходзе ў новую хату перацягваў усіх сямейнікаў за П. П. удзельнічаў у падзеле грамадства (паясы бедных і багатых), часта выступаў сімвалам улады (паясы князёў, магнатаў). Вялікую ролю П. адыгрываў у вясельным абрадзе. Сімвалам згоды на шлюб былі падараныя нявестай П. сватам і жаніху.
Звязванне П. маладых перад шлюбам сімвалізавала сваяцкіх дачыненняў паміж роднымі жаніха і нявесты. Падчас вянчання П. разам з ручніком клалі пад ногі маладым. Да вясельнага стала маладую вялі на П. Нявеста адорвала сваякоў жаніха паясамі, што сімвалізавала ўступленне ў род маладога. Пры ўваходзе ў хату маладога нявестка сімвалічна клала П. на печ, каб задобрыць духаў хаты і продкаў.
Развязванне жаніхом П. маладой – знакавае падпарадкаванне маладой, іх сімвалічнае спалучэнне. П. быў важным кампанентам пахавальнага абраду. Ім апаясвалі нябожчыка, нярэдка труну. Ён забяспечваў сувязь паміж светам жывых і светам памерлых (паміж вёскай і могільнікамі). П. прывязвалі да аброці каня, за які вялі яго да могілак.
Рытуальнае апаясванне прысутнічае і ў шэрагу іншых звычаяў. З рэшткаў лёну за адзін дзень ткалі П., падперазаўшыся якім можна было на Радаўніцу пабачыць мёртвых. Пры першым выгане скаціны ў поле было прынята рассцілаць у варотах П. або яго прывязвалі да рагоў каровы, клалі пастухам у сумку.
Жанчына – жняя не павінна была здымаць з сябе чырвонага П., каб у яе не балела спіна. Мадэляванне замкнёнай прасторы (апаясванне) адбывалася рознымі спосабамі (будаўніцтва плота вакол хаты, узвядзенне гарадской сцяны, абворванне вёскі ў выпадку пошасці, абход палёў з паходнямі, апаўзанне святых мясцін, храмаў.
У залежнасці ад канкрэтнага рытуальна – семантычнага кантэксту ў ролі П. маглі выступаць розныя прадметы – ручнік, палатно, нітка, саламянае перавясла ды інш. Важнейшая функцыя П. – акрэсліваць і замацоўваць мяжу паміж бачным і нябачнымі светамі, гармонія дачыненняў паміж якімі рэгулявалася кругам – абярэгам.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4283
ПОЯС, ПАС
Пояс, пас, частка традыцыйнага беларускага строю, якая надавала адзенню цэласны выгляд. Пояс валодае разнастайнымі магічнымі ўласцівасцямі, ахоўвае цела ад хваробаў і няшчасцяў. Пояс быў сімвалам моцы ў дачыненні да мужчынскага пачатку і сімвалам цнатлівасці ў дачыненні да жанчын.
Слова "падперазацца" захоўвае ад агульнапрынятых нормаў і правіл. Адсутнасць пояса лічылася прыкметай прыналежнасці да хтанічнага свету. Пояс суправаджаў большасць абрадаў праз усё жыццё чалавека. Цяжарная жанчына ў тым выпадку, калі спужаецца чаго-небуць, павінна была вялікі палец левай рукі засунуць за пояс. Ў радзіннай абраднасці развязаны пояс быў знакам нівеліравання сімвалічнай агароджы, што мусіла спрыяць уваходу ў жыццё новага чалавека.
Поясам спавівалі немаўля. Пояс лічыўся цудадзейным прадметам, які дапамагае хлопцу ў час выпрабаванняў. Пояс выкарыстоўваўся ў дзявочых калядных варожбах. Гаспадар пры пераходзе ў новую хату перацягваў усіх сямеўнікаў за пояс. Вялікую ролю пояс адыкрываў у вясельным абрадзе. Сімвалам згоды на шлюб былі падараныя нявестай паясы сватам і жаніху.
Звязванне поясам маладых перад шлюбам сімвалізавала моцны шлюб, устанаўленне сваяцкіх дачыненняў паміж роднымі жаніха і нявесты. Пад час вянчання пояс разам з ручніком клалі пад ногі маладым. Да вясельнага стала маладую вялі на поясе. Нявеста адорвала сваякоў жаніха паясамі, што сімвалізавала ўступленне ў под маладога.
Пры ўваходзе ў хату маладога нявестка сімвалічна клала пояс на печ, каб задобрыць духаў хаты і продкаў. Развязванне жаніхом пояса маладой - знакавае падпарадкаванне маладой, іх сімвалічнае спалучэнне. Пояс быў важным кампанентам пахавальнага абраду. Ім апаясвалі нябожчыка, нярэдка труну.
Ён забяспечваў сувязь паміж светам жывых і светам памерлых (паміж вёскай і могільнікам). Пояс прывязвалі да аброці каня, за які вялі яго да могілак. Рытуальнае апаясванне прысутнічае і ў шэрагу іншых звычаяў. З рэшткаў лёну за адзін дзень ткалі пояс, падперазаўшыся якім можна было на Радаўніцу пабачыць мёртвых.
Пры першым выгане скаціны ў поле было прынята рассцілаць у варотах пояс або яго прывязвалі да рагоў каровы, клалі пастухам у сумку. Мадэляванне замкнёнай прасторы (апаясванне) адбывалася рознымі спосабамі: абворванне вёскі , абход палёў.
У залежнасці ад канкрэтнага рытуальна-семантычнага кантэксту ў ролі пояса маглі выступаць розныя прадметы - ручнік, палатно, нітка, саламянае перавясла. Важнейшая функцыя пояса - акрэсліваць і замацоўваць мяжу паміж бачным і нябачным светамі, гармонія дачыненняў паміж якімі рэгулявалася кругам-абярэгам.
Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=119&category=10&mode=detail
|