ДЗЕДАВІЦА

ЗАЧАРАВАНЫЯ ГРОШЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАЧАРАВАНЫЯ ГРОШЫ

    Вяртаўся салдат пасля пабыўкі ўдома на вайсковую службу. Ішоў ён, ішоў і здагнала яго ноч каля нейкай вёскі. Багацей, вядома, у хату служывага не пусціў, на хлеў паказаў, маўляў, і там пераначуеш. Салдат не надта пакрыўдзіўся ад такой гасціннасці — абы страха над галавою. Але ў тую ноч яму штосьці не спалася.

    Варочаўся з боку на бок, а заснуць не мог. Раптам чуе — хтосьці тупае непадалёку ад хлява. Падхапіўся служывы, давай сачыць, што тут робіцца. Ажно бачыць — ідзе па двары гаспадар, а за плячыма ў яго срэбра звініць у мяшку.

    Падышоў да ямы, выкапанай каля гумна, азірнуўся, прыслухаўся, потым сыпануў срэбра ў яму і вярнуўся назад у хату. Мусіць, шмат было ў багацея срэбра, бо неўзабаве яшчэ дзве меркі прынёс. I зноў падаўся ў хату.

    А салдат тым часам адчыніў дзверы хлява, зняў з сябе крыжык і кінуў яго на скарб. Сам не паказваецца, далей назірае. Багацей прынёс яшчэ тры меркі срэбра. Высыпаў іх у яму і старанна закідаў скарб зямлёю.

    Тады ўзяў стрэльбу, бабахнуў з яе і сказаў:

    — Як гэты стрэл пачуўся далёка, так мае грошы апусціцеся глыбока! I срэбра адразу зазвінела, правальваючыся ў падзямельную бездань.

    Назаўтра раніцай салдат развітаўся з гаспадаром і пайшоў далей сваёй дарогай. Адслужыўшы ўсе дваццать пяць гадоў у войску, вяртаўся салдат назусім дахаты. I здарылася так, што трапіў ён у тую самую вёску, дзе калісьці начаваў. Гаспадар, у якога ён спыняўся, даўно памёр.

    Дзецям сваім ні капейчыны не пакінуў, таму жылі яны вельмі бедна, у галечы. Пашкадаваў салдат небаракаў, сказаў ім, што яны маюць скарб і павёў з рыдлёўкамі да гумна.

    А перад тым як паказаць, дзе капаць, сказаў:

    — Дамовімся так… Тыя грошы, што да крыжыка, — мае, астатнія — вашы.

    Спадчыннікі пагадзіліся. Неўзабаве скарб быў адкапаны. Узяў салдат срэбра, насыпанае да крыжыка. Надышла чарга збіраць грошы гаспадарам хаты. Толькі яны знялі крыжык з зачараваных грошай — пачуўся звон, і срэбра невядома куды знікла.

    Крыніца: http://skarby.in/zacharavanyja-groshy.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz