ДЗЕДАВІЦА

РОДАВЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РОДАВЫ

    Каптурык, знак шчаслiвай долi, радзiцца ў iм, паводле беларускiх уяўленняў, тое, што «в сорочке родиться» ў рускiх. Народжанаму ў чапцы лёсам даравалася бяспека i доўгае жыццё, калi плеўку, што пакрывала галоўку пры нараджэннi, высушыць i насiць на сабе ў шкаплерцы як амулет. Колькi будзе «чапец» на чалавеку, столькi i будзе засцерагаць яго. Такое вераванне дайшло да нашых дзён (зафiксавана ў Валожынскiм р-не ў 1985 г.), першая пiсьмовая нататка пра яго сягае аж ХI ст. i прымяркоўваецца да жыцця славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея, доўгае i гераiчнае княжанне якога выклiкала ў сучаснiкаў i нашчадкаў прымхлiвае здзiўленне i захапленне. У Iпацеўскiм спiсе летапiсу гаворыцца, што мацi нарадзiла яго ад «волхвования», з чапцом на галоўцы, i валхвы сказалi мацi, каб той чапец сын насiў заўсёды на сабе. Князь гэта выканаў, затое нелiтасцiвы быў у бiтвах, не баяўся крывi (вiдаць, быў спакойны за сваё жыццё). 45-гадовае валадаранне Усяслава мела важнае значэнне для кансалiдацыi беларускай нацыi, для фармавання традыцый незалежнасцi народа. Нават натуральная смерць старога князя была найдакладнейшым чынам зафiксавана ў летапiсах, дзе пад 1101 годам натуецца: «В лето 6609 (1101) преставился Всеслав Полотский князь, месяца априля в 14 день, в 9 час дня в среду». Верагодна, што шчаслiва народжаны «ў чапцы» князь рабiў уражанне на сучаснiкаў, што ён несмяротны. http://mifijslavyan.ru/stories2/225.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz