МАЛАННЯ ЦАРЫЦА
МАЛАННЯ ЦАРЫЦА - грозная багіня маланак. У Пяруна была вялікая світа з усякіх сваякоў і памагатых: Гром і Маланка, Град і Дождж, вадзяныя вятры, лікам чатыры (па колькасці бакоў свету).
Нездарма існавала старажытнае выслоўе - "Пярун ёсць мног". Сын Маланні-царыцы - Агонь-цар. Падчас навальнічных бур, калі Малання пускае свае стрэлы-маланкі, Агонь-цар нясецца на канцах гэтых стрэл, падпальваючы ўсё, што сустракаецца на яго шляху.
МАЛАННЯ-ЦАРЫЦА
(Меланьня) - грозная багіня маланак, жонка Вялікага Грома Грымучага, жыве на небе. Яе сын - Агонь-цар. Ёсць міф пра выкраданне Маланні богам Вялесам. Калі вынікаць гэтаму міфу - Агонь-цар пазашлюбны сын.
Калі ўсё нябеснае сямейства ў зборы, але ў сям'і не ладзіцца, кожны сярдуе па-свойму: Гром - грукоча, Малання - залатыя стрэлы пускае, Агонь-цар нясецца на гэтых стрэлах, падпальваючы ўсё, што трапіцца на шляху.
Вераб'іная ноч - буйная сварка ў нябесным сямействе.
МАЛАННІ
13 студзеня-Маланні. Дзень свята Меланін (Маланні) у народзе завецца Васільевай калядой, шчодрым вечарам, бо ён раней прыходзіўся на 31 снежня і быў канунам Новага года. Таму з Маланняй звязана паняцце багацця, вялікіх падрыхтовак.
У гэты вечар дзяўчаты, абраўшы прыгажэйшую, выпраўляліся спяваць шчадроўкі па сялу. Але, бадай, ніколі за год гэтак, як на Шчадраца, не захаплялася моладзь варажбою:
Шчадровачка шчадравала,
Пад акенца падбягала:
— Што ты, цётка, напякла,
Прынясі нам да вакна,
Бо ў нас дзяўчынка маленька,
У яе спаднічка красненька,
Чаботкі хромавы.
Будзьце з празнічкам здаровы!
Народжанаму ў гэты дзень выпадала ўсе гэтыя прамудрасці сызмальства спасцігаць. Год ад года вучыцца таямніцам, якія ў сабе захоўваюць жывёлы.
Малань’іны зборы.
Прыбіраецца, што Малання на вяселле.
Наварыла, роўна на Маланьіна вяселле.
Дзелавая Малання і да абедні з калаўротам прыйшла.
Вохкала Малання, што з'ехаў Анання.
|