КУПАЛА (Купайла) – пладаноснае бажаство лета, летняя выява бога Сонца. «Купало, яко же мню, бяше бог обилия, яко же у еллинь Цересъ, ему же безумный за обилие благодарение приношаху въ то время, егда имяше настати жатва».
Яго свята прысвечана дню летняга сонцастаяння, самаму доўгаму дню ў годзе. Святой была і ноч, напярэдадні гэтага дня - Ноч напярэдадні Купала. Усю гэту ноч працягваліся баляванні, ігрышчы і масавыя купанні ў вадаёмах.
Яму ахвяравалі перад зборам хлеба, 23 чэрвеня, у дзень св. Агрыпіны, якая і была празвана ў народзе Пярэснай. Маладыя людзі ўпрыгожваліся вянкамі, раскладвалі агонь, скакалі вакол яго і апявалі Купалу. Ігрышчы працягваліся ўсю ноч. Дзе-нідзе 23 чэрвеня тапілі лазні, насцілалі ў іх траву пярэсну (казялец) і пасля купаліся ў рацэ.
У самае Ражство Іяана Папярэдніка, сплятаючы вянкі, вешалі іх на даху хат і на хлявах, каб выдаліць злых духаў ад жылля. Гэта прыгожае паганскае свята адраджаецца на Ўкраіне і ў Беларусі.
Крыніца: http://www.velesovkrug.ru/obnovleniya-na-sayte/slavyanskie-bogi-bogi-slavyan-russkie-bogi-panteon-drevnyay.html
|