ДЗЕДАВІЦА

КУРЫНАЕ СВЯТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 33
    Гасцей: 33
    Карыстальнікаў: 0

    КУРЫНАЕ СВЯТА

    15.01.2008

    Куры заўсёды былі неад’емнай часткай гаспадарчага падворка беларусаў. На працягу года ёсць некалькі дзён, калі гэтыя хатнія птушкі карысталіся асаблівай пашанай. Адзін з такіх дзён прыпадае на 15 студзеня і завецца Сільвестраў дзень (дзень ушанавання святога Сільвестра). У гэты дзень абавязкова чысцілі куратнікі, ладзілі куросанні, абкурвалі сцены, неслі “прысмакі” курам.

    Асаблівую ўвагу надавалі абярэгам для хатняй птушкі. Адным з самых моцных лічылі "чорны камень" велічынёю з яйка, з адтулінай пасярэдзіне, куды прасоўвалася нітка. Пры гэтым адтуліна павінна быць прыроднай, а не зробленай рукамі чалавека. "Курыны бог" павінен быў паспрыяць захаванню і пладавітасці курэй.

    У якасці абярэга мог выступаць і звычайны лапаць, які перакідвалі цераз жэрдку куросання. Тым самым хацелі заручыцца падтрымкай дамавіка. Шматгадовае назіранне за паводзінамі курэй дапамагло нашым продкам выпрацаваць цэлую сістэму меркаванняў аб будучым надвор’і ці бліжэйшых навінах:

    калі куры не хаваюцца ад дажджу, ён не будзе працяглым; калі квахтуха хавае пад сябе куранят -- будзе холадна; курыца зайшла ў хату -- будуць нечаканыя навіны; калі сярод ночы куры пакінулі куросанне -- чакай бяды; калі курыца заспявае пеўнем (што з'яўлялася прадказаннем смерці каго-небудзь з дамачадцаў), яе тут жа лавілі і рэзалі.

    Акрамя гэтага, у адносінах да гэтай хатняй птушкі былі выпрацаваны пэўныя правілы паводзін: -- квахтуху садзяць на яйкі ўпотай ад старонніх вачэй, калі скаціна вяртаецца з поля; -- не садзяць яе на яйкі ў пятніцу -- птушаняты жыць не будуць.

    Каб яек было шмат Калі маладыя курачкі пачнуць несціся, трынаццатае яйка трэба з’есці самаму старэйшаму члену сям’і і, перахрысціўшыся, сказаць: “Курыца з яйка, а яйка з курыцы. Амінь”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=18785




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz