ДЗЕДАВІЦА

ГОЛУБ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 11
    Гасцей: 11
    Карыстальнікаў: 0

    ГОЛУБ

    У народных уяўленнях святая, божая птушка (як ластаўка, салавей, бусел, жаўранак і інш.). Існуе забарона шкодзіць Г., забіваць іх і ўжываць у ежу, бо забіты Г. складае лапкі накрыж, як складаюць рукі нябожчыку, значыць у Г. – душа падобная да чалавечай.

    Уяўленні пра святасць Г. звязаны з хрысціянствам, менавіта Г. прынёс галінку алівы на наоеў карабель, даючы знаць, што затопа пайшла на спад, што з’явілася зямля, якую можна засяляць.

    Забарона ўжываць Г. у ежу, відаць, з’явілася позна, у фальклоры захаваліся звесткі пра тое, што Г., як і курэй, гадавалі на спажытак. Г., як і буслу, беларусы дапамагалі загнездзіцца, у шчыце хаты ці гаспадарчай будыніны вешалі стары кошык для гнязда, у манастырах, дварах Г. падкормівалі, будавалі галубятні.

    Людзі верылі, што душа добрага чалавека адлятае белым галубком, благога – чорнай варонай ці крумкачом. Г. – улюбёны вобраз у песеннай творчасці, сімвал вернасці ў каханні, пяшчотных дачыненняў у сям’і.

    “Як галубкі” – азначае суладна, палюбоўна. У баладзе галубка-ўдава адмаўляецца ад пшпніцы ды вадзіцы, усё плача па сваім галабку. Г. – увасабленне чысціні, лагоднасці, дабрыні. Каб каршуны ды вароны не чынілі шкоды ў гаспадарцы, іх на Каляды трэба было называць галубамі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/982




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz