НА́МІТКА, НАМЕТКА — старажытны традыцыйны жаночы галаўны ўбор усходніх славян. Яе насілі замужнія жанчыны ў Беларусі, Літве, паўднёвых абласцях Расіі і Украіне. Уяўляе сабой паласу з вельмі тонкага белага кужэльнага льнянога палатна шырынёй 30-70 сантыметраў і даўжынёй ад трох да пяці метраў, якая пэўным чынам завязваецца вакол галавы.
У розных рэгіёнах намітки называлі па-рознаму: украінскія перемітка, намітка, намітец, серпанок, рантух, склендячка; рускія убрус, полотенце, ширинка, подширье, фата, гомылька.[1] Тканіна для намітки ткалася спецыяльная. Ніткі вутка не прыбіваліся шчыльна адна да адной, таму гатовае палатно нагадвала марлю.
У залежнасці ад мясцовасці існавала каля 30 розных спосабаў завязванння намітак.[2] Пад намітку жанчыны апраналі чапец, які мог быць сатканы з грубых нітак хатняга прадзення, а мог быць сшыты з пакупных палотнаў і упрыгожаны залатой вышыўкай у залежнасці ад дастатку сям'i. Часам на галаву клалі выразаныя з дрэва падложкі для таго, каб форма наміткі была больш выразнай і прыгожай.
У якасці падложкі маглі выкарыстаць таксама валік з кудзелі, абшыты палатном, на які накручвалі валасы ці подвачку — абруч з лазы або ясеня шырынёй у далонь і памерам у абхоп галавы. Палотнішча абмотвалася вакол галавы, спускаючы канцы на плечы і спіну. Намітка закрывала лоб і шыю, прыцягваючы ўвагу да вачэй і надаючы ім асаблівае ззянне, таму нават немаладыя жанчыны выглядалі больш прыгожымі.
Звісаючыя канцы наміткі падкрэслівалі паставу. Часцей за ўсё адзін канец наміткі праходзіў пад барадой і драпіраваўся над плячом, а другі спадаў на спіну. Часам абодва канцы завязваліся ззаду, напрыклад, у магілёўскім строі, над ілбом ці па баках, напрыклад, у капыльска-Клецкім строі.[2]
У некаторых выпадках завязаную намітку замацоўвалі доўгімі шпількамі, каб яе можна было здымаць і надзяваць як шапку і не завязваць кожны раз нанова.[2] Намітки ўпрыгожваліся складанай вышыўкай, часта з сімвалічнымі традыцыйнымі ўзорамі ці арнаментам.[2] Вышыўка размяшчалася па краю і на канцах намітки.
Выкарыстоўваліся таксама каклюшныя карункі ці мохрыкі[3](у пухавіцкім, маларыцкім і кобрынскім строях)[2] і узорнае ткацтва. Святочныя наміткі ўпрыгожвалі зелянінай, букетамі штучных і жывых кветак, папяровым веерам, як у ляхавіцкім строі, пер'ем, як у кобрынскім строі, каробачкай з двума «рожкамі» з пукоў фарбаванага пер'я, як у касцюме свацці ў маларыцкім строі.[2]
Першапачаткова намітку насілі і ў будні, і ў святы, але пасля з-за дастаткова вялікі складанасці завязывания яна стала нарадам для асаблівага выпадку: свята, кірмашу, якога-небудзь абраду, напрыклад, вяселля, яе таксама апраналі ў царкву. Часцей за ўсё жанчына ўпершыню апранала намітку на ўласнае вяселле.
На Палессі маладой пасля вянчання ў царкве надзявалі намітку, і яна насіла яе цэлы дзень. Па прыезду нявесты, у хаце жаніха свёкар здымаў намітку і сяброўкі расчэсвалі нявесце валасы, закручвалі іх на тканку і надзявалі чапец і хустку.[4]. Шлюбавая намітка захоўвалася ўсё жыццё і ўкладывалася ў труну жанчыны.
Узята з http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9D%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%82%D0%BA%D0%B0&oldid=883908
|