ДЗЕДАВІЦА

НАРОДЗІНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НАРОДЗІНЫ

    З’яўленне на свет дзiцяцi як «дару Божага», пасланца таго свету («Бог да нас чужаземца прыслаў, ён з далёкiх стран прыбуваў») афармлялася ў складаны шматступенны абрад. Комплекс дзеянняў у час самiх Р. накiроўваўся на палягчэнне пакутаў парадзiхi i на больш лёгкае з’яўленне дзiцяцi.

    У прыватнасцi, па аналогii з родавымi шляхамi жанчыны адкрывалiся вокны, дзверы, засланка, развязвалiся паясы, размыкалiся замкi. Выбар месца для Р. прадугледжваў не толькi iзаляцыю парадзiхi ад непажаданых поглядаў, але i арыентаваўся на «вылучаныя месцы» — лазню, хлеў, гумно.

    Пастукваючы нагамi аб падлогу, а венiкам у столь, пераступаючы парог, звярталiся за спрыяннем да хатняга духа i продкаў наагул. Немаўля ў першыя хвiлiны свайго жыцця нават не ўяўлялася паўнацэнным чалавекам, яно ўжо амаль выдзелiлася са сферы чужога, але не было прынята ў свет людзей, i таму патрабавалiся пэўныя рытуалы «пераводу» на гэты свет.

    Найперш дзiця абмывалi, змываючы ўсё «нечалавечае», бабка–павiтуха пацiскала носiк, прыгладжвала галоўку, фармуючы ягоны выгляд. Магiчныя дзеяннi, якiя суправаджалi першае купанне дзiцяцi, садзейнiчалi станоўчаму ўплыву на яго лёс i характар: клалi ў ваду грошы i хлеб, каб дзiця было багатае, ваду вылiвалi пад вiшню, каб яно расло прыгожым, i г. д.

    Затым адбываўся наступны акт далучэння да сферы культуры — дзiця апраналi, загортвалi ў пялюшку толькі са старога бацькоўскага адзення. Бытавала павер’е, што дзiця не мае полу, i таму знакам полавай iдэнтыфiкацыi быў звычай перавязваць пупавiну хлопчыка на прадмеце, што сiмвалiзаваў мужчынскi занятак, — на сякеры, а дзяўчынкi — адпаведна на верацяне.

    Як бы замацоўвалi пол дзiцяцi i сiмвалiчныя дзеяннi з паследам, пасля хлопчыка яго закопвалi на куце, на гарышчы, а дзяўчынкi — ля печы. Гэтым адбывалася i далучэнне навародка да бацькоўскай хаты. З першых хвiлiн жыцця дзiцяцi iмкнулiся даведацца пра яго будучыню, меркавалi пра тое з дня тыдня, стану месяца, адзнаках на целе немаўляцi ды інш.

    Доўгi час захоўвалiся рэшткi iнстытута «кувады», калi муж iмiтаваў «роды»: крычаў, схапiўшыся за жывот, яму давалi лыжку солi, разбiвалi гаршчок на яго пузе i г. д. Акрамя iншага, Р. уяўлялiся як умяшанне сiлаў хаосу ў свет людзей. Самi немаўля i парадзiха лiчылiся «нячыстымi», бо яшчэ 40 дзён захоўвалася iх сувязь з iншасветам.

    Iснавала вялiкая колькасць магiчных захадаў для засцярогi iх ад небяспечных i варожых уплываў, у сваю чаргу блiзкiя iм людзi таксама трымаліся засцерагальных правілаў. Вiдавочная паралель памiж рытуламi Р. i смерцi — у спосабах палягчэння пакутаў, поглядаў на дзiця i нябожчыка (гл. іх называнне госцем: пра кармленне дзіцяці:

    «Для мілага гасьця спяку пячэння без касьця» — і пра нябожчыка ў галашэннях:

    «Госьцічак мой ненаглядны, з каторага боку мне цябе ждаць?»), першых рытуалаў пасля гэтых падзей i г. д. Агульнай стратэгiяй Р. было пазбаўленне дзiцяцi прыродных якасцяў i надзяленне яго культурнымi рысамi i прыкметамi. А ўласна народзiны, з’яўленне новага чалавека сiмвалiчна прыпадабняліся першапачатковаму акту тварэння свету. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4803




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz