ПАЛЯНДРА
Багіня смерці (тое ж, што і Мажана ў старажытных яцвягаў, насельнікаў цяперашняй Гродзенскай вобл., або Марэна). Знаходзіцца ў варожых стасунках да людзей і таму радуецца, калі тыя часта паміраюць.
У выглядзе пачварнай жанчыны яна з’яўляецца ў хаты паміраючых і там забірае іх душы, потым перадае іх саёй вялікай сяброўцы – Бабы Язе Касцяной назе, з якою яны разам раз’яджаюць у адной жалезнай ступе.
Імя П. часта згадваецца пры размовах людзей то ў форме прыгаворак (“Паляндра ўчамерылася”), то праклёнаў (“Бадай цябе Паляндра змарнавала”, “Каб ты запаляндраваўся”). Калі кажуць пра смерць дарагога чалавека, то звычайна адплёўваюцца: “А кыш, Паляндра, не табе б, а кыш!”
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3943
ПАЛЯНДРА
У Наўі, дзе жывуць самыя Нядобрыя Духі, усім кіруе Багіня смерці — Паляндра. Яна, сцвярджаюць беларусы, варожа ставіцца да людзей і таму бывае рада, калі людзі часцей паміраюць. У выглядзе пачварнай жанчыны Паляндра з'яўляецца ў хатах паміраючых людзей і забірае іх душы. Душы гэтыя яна перадае Бабе-Язе, з якой моцна сябруе і часта разам раз'язджае ў адной жалезнай ступе. Калі беларусы гавораць пра смерць якога-небудзь дарагога чалавека, то звычайна адгілёўваюцца, кажучы: «А кыш, Паляндра, не табе б, а кыш!»
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/24.htm
ПАЛЯНДРА - багіня смерці, якая ўсім запраўляе ў свеце Наў’е. Паляндра знаходзіцца ў варожасці з людзьмі і таму бывае рада, калі яны паміраюць: яна з'яўляецца ў выглядзе жахлівай жанчыны ў хатах дзе паміраюць і забірае іх душы. Душы гэтыя яна перадае Бабе Юге, з якой яна вельмі дружная і, нават, разам раз'язджаюць у адной жалезнай ступе. Праклінаючы каго-небудзь, беларусы ўсклікаюць: "Каб цябе Паляндра забрала".
Крыніцы: журнал «Нёман», 3-2001
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com
Сайт: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html